Самае галоўнае жаданне эмігранта — вярнуцца дадому. Гэта разумее і беларуская «ўлада». Сёння для працы з «уцекачамі» яны нават падключылі Рамана Пратасевіча. Гэта той самы беларускі незалежны журналіст, самалёт з якім быў прымусова пасаджаны ў аэрапорце «Мінск-2». Пратасевіч — былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала Nexta і... галоўны вораг рэжыму таго часу. Але сёння ён запрашае вяртацца ў Беларусь усіх, хто з’ехаў з краіны. Як так атрымалася?
Канец кастрычніка ў Латвіі — час памяці. У Рызе пройдзе «Вяртанне імёнаў» у памяць пра ахвяраў таталітарнага камуністычнага рэжыму. Беларусы Латвіі таксама збяруцца, каб узгадаць ахвяр сталінскіх рэпрэсій: у Беларусі ўрокі гісторыі не засвоены, расце колькасць палітвязняў і працягваюцца ганенні на іншадумцаў.
Кастрычнік — час, калі гук бурбалак у батарэях прыносіць у кватэры цяпло. Але адначасова з павелічэннем тэмпературы ў памяшканнях становяцца больш «тлустымі» і тыя самыя жыроўкі. Антырэкорд маёй сям’і з трох чалавек, якая здымала кватэру плошчай крыху больш за 50 квадратных метраў у раёне Авоту, — 342 еўра! І гэта з маім рэжымам «дзядка», калі я сачыў за кожнай уключанай лямпачкай!
У першую суботу кастрычніка Латвія адзначыла Дзень настаўніка, а 15 кастрычніка будзе Дзень дзяржаўнай мовы. Абедзве гэтыя даты мне блізкія: некалі я працавала настаўніцай мовы, якая знікае. Маёй роднай, за размовы на якой у сучаснай Беларусі могуць і ў турму пасадзіць, і ярлык злоснага нацыяналіста прычапіць
Час ад часу гэта пытанне ўзнікае ў маёй галаве. Асабліва калі чытаю навіны пра затрыманні і здзекі з беларусаў, якія засталіся ў краіне. А яшчэ калі бегаю па Рызе. Цікава, але то там, то сям у краявідах Рыгі бачу падобныя да Мінска. Дзесьці на Латгалес пазнаю шматпавярховікі мінскага Зялёнага Лугу ці частку вуліцы Ціміразева ў тым месцы, дзе яна ідзе на скрыжаванне з Арлоўскай. Гэтая мясціна нагадвае мне пра мінскі паўмарафон. А яшчэ ў гэтым месцы ў 2020 годзе тысячы беларускіх хлопцаў і дзяўчат гнулі спіны пад ударамі дручкоў. Беларусы ў форме білі іншых беларусаў…
Споўнілася тры гады, як я атрымала палітычны прытулак і жыву ў Латвіі. З аднаго боку, гэты час праляцеў як адно імгненне, а з другога… Тры гэтыя гады, шчыра кажучы, можна палічыць за трыццаць — так шмат новага досведу атрымалася набыць і з такога абсалютна чыстага аркуша прыйшлося пачаць жыццё наноў. Што ж я думаю пра Латвію, пра яе жыхароў і пра сябе ў гэтай краіне праз тры гады?
Восень: то ў адной, то ў другой сацыяльнай сетцы — мемы пра кабачкі. У вас таксама? Вы ўжо атрымлівалі іх у падарунак? Мне яшчэ ніхто не дарыў. У Беларусі кабачкі нам заўсёды прыносіла суседка па лесвічнай пляцоўцы. Яна іх вырошчвала на сваім лецішчы, таму з вялікім гонарам дзялілася з намі агароднінай. А якія ў яе агуркі! Калі мы з сям’ёй былі вымушаны з’язджаць з радзімы, то ўзялі з сабой два слоікі марынаваных агуркоў ад суседкі. Закатак ужо няма і, на жаль, магчымасці папоўніць хатні запас — таксама. Ці сумую я па іх смаку? Яшчэ як!
Верасень падкраўся незаўважна, жартую я сама з сабой, сцяўшыся ад халоднага пасля ночы паветра. Заварваючы каву, я бачу ў акно, як дзеці ідуць у школу. У мяне таксама сёння заняткі — праўда, аддалена. Я працягваю вывучаць латышскую на ўзровень С1 і расказваць вам, дарагія чытачы, пра досвед свой і іншых людзей, для якіх Латвія стала новым домам.