Windows 98
Windows 98 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft |
Сямейства АС | Microsoft Windows |
Першы выпуск | 25 чэрвеня 1998 (інфа) |
Апошняя версія | — 23 красавіка 1999 |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | IA-32[d] |
Тып ядра | маналітнае |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Стан | падтрымка спынена 11 ліпеня 2006 года [1] |
Вэб-сайт | www.microsoft.com/windows98 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Windows 98 (кодавае імя Memphis) — графічная аперацыйная сістэма, выпушчаная карпарацыяй Майкрасофт 25 чэрвеня 1998.
Па сутнасці, дадзеная аперацыйная сістэма - гэта абноўленая версія Windows 95, па-ранейшаму з'яўляецца гібрыдным 16/32-разрадным прадуктам, заснаваным на MS-DOS 7.1. Паляпшэнням падвергнулася падтрымка AGP, дапрацаваны драйверы USB, была дададзена падтрымка працы з некалькімі маніторамі і падтрымка WebTV. Як і ў Windows 95 OSR 2.5, у інтэрфейс сістэмы (Explorer.exe) інтэграваны Internet Explorer 4 (функцыя Active Desktop).
Унутраны нумар «першай рэдакцыі» Windows 98 — 4.10.1998, SE — 4.10.2222.
Сістэмныя патрабаванні для Windows 98: працэсар 486DX/66 MHz або лепш, 16 Мб АЗП і не менш 195 Мб вольнай дыскавай прасторы пры стандартнай устаноўцы.