iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Rockstar_North
Rockstar North — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Rockstar North

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rockstar North
Тып распрацоўшчык відэагульняў[d]
Заснаванне 1984
Заснавальнікі Дэвід Джонс[d]
Краіна
Адрас
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя камп’ютарная гульня
Матчына кампанія Rockstar Games[d], Gremlin Interactive[d], Infogrames[d] і Take-Two Interactive[d]
Сайт rockstarnorth.com (англ.)

Rockstar North Limited (раней DMA Design Limited) — брытанкскі распрацоўшчык відэагульняў, які размешчаны ў Эдынбургу, Шатландыя. Кампанія была заснавана ў 1984 годзе ў Данды. Заснавальнікамі былі аднакласнікі Дэвід Джонс, Расел Кей, Стыў Хаманд і Майк Дэйлі. Першапачаткова, назва студыі — Acme Software, але ў 1987 годзе назву вырашылі змяніць на DMA Design. У першыя гады сваёй працы, DMA Design была падтрымана яе выдаўцом Psygnosis, і у першую чаргу распрацоўвала гульні на сістэмы Amiga, Atari ST і Commodore 64.

У 1997 годзе выйшла ў свет першая частка гульні Grand Theft Auto, якая мела вялікі поспех і пачала цэлую серыю гульняў. У тым жа 1997 годзе, DMA Design была хутка набыта кампаніяй Gremlin Interactive. Пасля рэлізу ў 1999 годзе Grand Theft Auto 2, французскі холдынг Infogrames Entertainment SA(IESA) купляе за £24 мільёна Gremlin Interactive, у складзе якой тады знаходзіцца DMA Design. Але амаль адразу DMA Design была прададзеная амерыканскай Take-Two Interactive, якая лічыцца і на цяперашні час уладальніцай Rockstar Games. У 2001 годзе прайшоў афіцыйны выхад ў свет сенсацыйнай Grand Theft Auto III, і DMA Design была перайменавана ў Rockstar North. Такім чынам, Rockstar North стала часткай Rockstar Games. Акрамя шэрагу частак франшызы Grand Theft Auto, студыя працавала і над некаторымі іншымі праектамі, напрыклад скандальным Manhunt, таксама аказвала падтрымку пры распрацоўцы грандыёзных Red Dead Redemption і Max Payne 3. Але самая папулярная серыя — гэта, несумненна, Grand Theft Auto. Асабліва пасля гучных рэлізаў Grand Theft Auto IV (2008) і Grand Theft Auto V (2013) франшыза ўвайшла ва ўсе рэйтынгі, а GTA V стала самай камерцыйна паспяховай гульнёй не только Rockstar Games, але і ва ўсім свеце. Да 2016 года студыю узначальваў гейм-дызайнер і прадюсер Лэслі Бензіс.