iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Nissan_Juke
Nissan Juke — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Nissan Juke

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nissan Juke
Агульныя даныя
Вытворца: Nissan
Выпуск: 2010—цяперашні час
Зборка:  Вялікабрытанія, Сандэрленд

Nissan Juke — кампактны красовер Nissan. Выпускаецца з 2010 года.

Першае пакаленне (2010—2019)

[правіць | правіць зыходнік]
Nissan Qazana
Nissan Qazana
Дэбют Nissan Juke. Жэнеўскі аўтасалон, 2010 год

Аўтамабіль быў створаны на аснове канцэпта Qazana, прадстаўленага на Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе ў 2009 годзе. Канцэпт быў цёпла прыняты публікай, і стаў прататыпам серыйнага аўтамабіля, які атрымаў назву Juke і заняў сваё месца ў мадэльным шэрагу паміж хэтчбэкам Note і красоверам Qashqai. Дэбют серыйнай мадэлі адбыўся на Жэнеўскім аўтасалоне 2010 года. Для еўрапейскага рынку вырабляўся на заводзе ў Сандэрлендзе (Вялікабрытанія). Машыны для іншых рынкаў, а таксама паўнапрывадныя аўтамабілі выпускаліся на заводзе ў Японіі.

Абноўлены Nissan Juke. Парыжскі аўтасалон, 2014 год

У сакавіку 2014 года на Жэнеўскім аўтасалоне быў прадстаўлены абноўлены Juke[1]. У пярэдняй частцы змянілася форма фар, дызайн кратаў радыятара стаў V-падобным. З’явіліся новыя заднія ліхтары, у карпусах вонкавых люстэркаў — з’явіліся святлодыёдныя індыкатары павароту, габарытныя агні атрымалі форму «бумеранга». Задні бампер займеў больш агрэсіўную форму.

У маторным шэрагу з’явіўся новы чатырохцыліндравы рухавік 1,2 (115 к.с.), які прыйшоў на замену рухавіку 1,6 л, магутнасцю 117 к.с. У 190-моцнага бензінавага турбаматора 1,6 DIG-T павялічылі ступень сціску з 9,5 па 10,5, паднялі круцільны момант і ўсталявалі сістэму рэцыркуляцыі адпрацаваных газаў з вадкасным ахалоджваннем. Акрамя таго, аўтамабіль атрымаў палепшаную апцыянальную паўнапрывадную трансмісію са зменным вектарам цягі, а таксама ўдасканаленую сістэму актыўнай бяспекі Safety Shield.

Шэраг дадатковага аснашчэння дапоўніў вялікі шкляны люк і мадэрнізаваны мультымедыйны комплекс Nissan Connect, з навігатарам апошняга пакалення. Для некаторых камплектацый стала даступная сістэма кругавога агляду Arround View Monitor з дынамічнай разметкай. У версіях з пярэднім прывадам павялічыўся аб’ём багажніка.

Вытворчасць абноўленага Juke пачалася ў чэрвені 2014 года[2].

17 ліпеня 2018 года з канвеера сышоў мільённы Juke выраблены заводам у Сандэрлендзе ў Вялікабрытаніі. Юбілейным стаў аўтамабіль блакітнага колеру «Vivid Blue» і ў камплектацыі LE + Perso[3].

Nissan Juke Nismo

У верасні 2012 года на Парыжскім аўтасалоне дэбютаваў Juke Nismo, падрыхтаваны спартыўным падраздзяленнем Nissan.

На аўтамабілі ўсталяваны рухавік 1,6 DiG-T, магутнасць якога павялічана да 200 к.с. Juke Nismo таксама мае новыя налады падвескі і рулявога кіравання. Калянасць спружын на мадыфікацыях з пярэднім прывадам была павялічана на 10 %, а на паўнапрывадных — на 15 %.

Juke Nismo таксама адрозніваецца наяўнасцю дадатковай аэрадынамічнай абвісі, якая ўключае пашыраныя колавыя аркі, змененыя пярэдні і задні бамперы, дыфузар, накладкі на парогі кузава, спойлер на задніх дзвярах і 18-цалёвыя дыскі з лёгкага сплаву. Колеравая палітра прадстаўлена трыма адценнямі: белым Storm White, чорным Pearl Black і серабрыстым Blade Silver. Корпусы вонкавых люстэркаў пры гэтым афарбаваныя ў чырвоны колер.

У салоне — аздобленыя замшай сядзенні з чырвонай прастрочкай і развітой бакавой падтрымкай, а таксама руль аздоблены алькантарай.

Nissan Juke Nismo RS

Разам з абноўленым Juke на Жэнеўскім аўтасалоне 2014 года была таксама прадстаўлена мадыфікацыя Juke Nismo RS.

Nismo RS мае пераналаджаныя выпускную сістэму і рулявое кіраванне, мадэрнізаваныя спружыны і амартызатары, узмоцненыя мацаванні ніжніх рычагоў пярэдніх стоек, больш трывалыя тармазныя механізмы (спераду дыяметр дыскаў павялічаны з 296 да 320 міліметраў, а дыскі ззаду сталі вентыляваныя). Чатырохцыліндравы турбарухавік 1.6 DiG-T за кошт адрозных электроннага блока кіравання і выхлапной сістэмы фарсіраваны да 218 к.с. (у версіі з варыятарам магутнасць павялічылася да 214 сіл[4]). Для машын з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач рухавік атрымаў таксама ўзмоцненыя шатуны і дзвюхмасавы махавік.

Аснашчэнне Nismo RS адрозніваецца сядзеннямі Recaro з камбінаваным аздабленнем скурай і замшай, ксенонавымі фарамі, сістэмай кругавога відэаагляду, комплексам бяспекі Nissan Safety Shield, а таксама 18-цалёвымі колавымі дыскамі.

Nissan Juke-R

У 2011 годзе брытанская інжынірынгавая фірма Ray Mallock Ltd., якая вырабляе абсталяванне для мотаспорту, і Еўрапейскі тэхнічны цэнтр Nissan (NTC-E) прадставілі прататып Juke-R[5].

У аснове аўтамабіля шасі і сілавы агрэгат ад Nissan GT-R: падвеска (спераду на падвойных папярочных рычагах, ззаду — шматрычаговая), 3,8-літровы шасціцыліндравы турбарухавік магутнасцю 485 конскіх сіл, выпускная і тармазная сістэмы, шасціступеньчатая рабатызаваная каробка перадач з двума счапленнямі і сістэма поўнага прывада. Гэта дазваляе аўтамабілю паскарацца да 100 км / г усяго праз 3,7 секунды пасля старту. Максімальная хуткасць — 257 км / г.

Першапачаткова планавалася пабудаваць толькі два асобнікі Juke-R (з левым і правым рулём), якія выкарыстоўваліся б выключна ў якасці шоу-караў. Аднак цікавасць з боку кліентаў заахвоцілі выпусціць мадэль абмежаваным накладам[6].

Таварны варыянт атрымаў 545-моцны рухавік. Максімальная хуткасць таварнай версіі — 275 км / г.

Infiniti ESQ

У жніўні 2014 года дэбютавала версія Juke, прадстаўленая спецыяльна для рынка Кітая. Аўтамабіль выйшаў на тамтэйшы рынак пад маркай Infiniti ESQ[7].

Аўтамабіль з’яўляецца ператвораным Juke Nismo і мае такі ж самы 1,6-літровы турбарухавік магутнасцю 200 к.с., варыятар і сістэму поўнага прываду. Пры гэтым, Infiniti ESQ мае іншыя краты радыятара з шыльдай ESQ, храмаваныя ўстаўкі на кузаве, а таксама вялікія 18-цалёвыя колавыя дыскі іншага дызайну. У салоне выкарыстаны больш дарагія матэрыялы аздаблення і ўсталяваны іншы руль.

Аўтамабіль пабудаваны на дапрацаванай пад красовер платформе «B» альянса Renault-Nissan, агульнай з Renault Clio, Nissan Cube і Nissan Micra.

1.6 1.6
Мадэль HR16DE
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны
Аб’ём, см³ 1598
Магутнасць
пры аб/хв
69 кВт (94 к.с.)
пры 5400 аб / хв
86 кВт (117 к.с.)
пры 6000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
140 Н·м
пры 3200-4400 аб / хв
158 Н·м
пры 4000 аб / хв
Каробка перадач 5-ступеньчатая, механічная 5-ступеньчатая, механічная
аўтаматычная
Прывад пярэдні
Экалагічны клас Еўра 5
Падрыхтаваная маса, кг 1140—1215
Дазволеная маса, кг 1645—1675
Макс. хуткасць, км/г 215
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0 11,0
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
7,6 / 5,0 / 6,0 7,7 / 5,1 / 6,0
Курсівам  — опцыя
1.6 DIG-T (MR16DDT)
1.6 DIG-T 1.6 DIG-T nismo
Мадэль MR16DDT
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, см³ 1618
Магутнасць
пры аб/хв
140 кВт (190 к.с.)
пры 5600 аб / хв
147 кВт (200 к.с.)
пры 6000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
240 Н·м
пры 2000-5600 аб / хв
250 Н·м
пры 2400-4800 аб / хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная
аўтаматычная
Прывад пярэдні, поўны
Экалагічны клас Еўра 5
Падрыхтаваная маса, кг 1250—1275
Дазволеная маса, кг 1735—1860
Макс. хуткасць, км/г 215
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 8,0 7,8
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
9,1 / 5,6 / 6,9
Курсівам  — опцыя
1.5 dCi
Мадэль К9К
Рухавік Дызель, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, см³ 1461
Магутнасць
пры аб/хв
81 кВт (110 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
240 Н·м
пры 1750 аб / хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная
Прывад пярэдні
Экалагічны клас Еўра 5
Падрыхтаваная маса, кг 1254-1285
Дазволеная маса, кг 1765
Макс. хуткасць, км/г 175
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11,2
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
4,8 / 3,9 / 4,2
1.2 DIG-T
Мадэль HR12DDT
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём, см³ 1197
Магутнасць
пры аб/хв
85 кВт (115 к.с.)
пры 4500 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
190 Н·м
пры 2000 аб / хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная
Прывад пярэдні
Экалагічны клас Еўра 5
Падрыхтаваная маса, кг
Дазволеная маса, кг
Макс. хуткасць, км/г 178
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 10,8
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
6,9 / 4,9 / 5,6

Трансмісія і хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Каробкі перадач — 5- ці 6-ступеньчатая механічныя, альбо клінараменны варыятар.

Поўны прывад — з падлучальнымі па-асобку левым і правым заднімі коламі. Падключэннем кіруюць два пакеты фрыкцыёнаў, устаноўленыя на абедзвюх паўвосях задняга прывада. Даступны толькі ў камбінацыі з турбарухавіком і варыятарам.

Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу «Макферсан». Ззаду — пругкая папярочная бэлька на пярэднепрывадных машынах альбо шматрычаговая на мадыфікацыях з поўным прывадам.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[8]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 31,5 87%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39,7 81%
Бяспека пешаходаў 14,7 41%
Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Nissan Juke 1.6 Acenta

Стандартнае абсталяванне аўтамабіля ўключае тармазную сістэму з ABS, сістэмай-асісітэнтам тармажэння Nissan Brake Assist і сістэмай рамеркавання тармазных высілкаў (EBD); сістэму стабілізацыі (ESP), пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, рамяні бяспекі з пераднацягам і сігналізатарам непрышпіленых рамянёў для пярэдніх сядзенняў.

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак.

Амерыканскі страхавы інстытут IIHS таксама ацаніў як «добры» узровень бяспекі аўтамабля, прадэманстраваны пры франтальным удары з умеранным перакрыццём (40 %), бакавым сутыкненні, праверцы на пераварот і ўдары ззаду[9]. І толькі за краш-тэст на франтальны ўдар з малым перакрыццём (25 %) аўтамабіль атрымаў адзнаку «кепска»[10] — сілавая структура кузава была моцна парушана.

Другое пакаленне (з 2019-га)

[правіць | правіць зыходнік]
Nissan Juke, 2019 год

Выпуск на заводзе ў Сандэрлендзе пачаўся 10 кастрычніка 2019 года[11].

Красовер другога пакалення створаны на модульнай платформе CMF-B. Аўтамабіль прыкладна на 75 мм даўжэйшы за папярэдніка (4,21 метра), шырыня дасягнула 1,8 м (на 35 мм больш), а вышыня 1,595 м (+30 мм). Найбольш вырасла колавая база — 2636 мм (на 110 мм).

Машына дэбютавала з трохцыліндравым турбарухавіком 1.0 DIG-T, які развівае магутнасць 117 к.с. і агрэгатуецца з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач або сяміступеньчатым «робатам» з двума счапленнямі. У 2022 годзе да яго дадаўся гібрыдны сілавы агрэгат Renault магутнасцю 143 к.с., які складаецца з атмасфернага бензінавага рухавіка аб’ёмам 1,6 літра, аўтаматычнай каробкі перадач і двух электрарухавікоў Clio E-Tech Hybrid.

Аб’ём багажніка ў гібрыднай версіі 354 літра (пад падлогай месца занята запасным колам і акумулятарам), у версіі з бензінавым рухавіком — 422 літра. Калі скласці спінку задняга сядзення, аб’ём багажніка да паліцы складзе 925 літраў, а пры загрузцы пад столь дасягае 1305 літраў. У гібрыда гэтыя значэнні складаюць 734 і 1237 літраў адпаведна[12].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[13]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 36,0 94%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,1 85%
Бяспека пешаходаў 39,0 81%
Актыўная бяспека 9,6 73%
Пратэставаны аўтамабіль:
Nissan Juke DIG-T 117, N-Connecta
  1. В Женеве дебютировал обновленный Nissan Juke // За рулём (руск.)
  2. В Англии началось производство обновленного Nissan Juke // За рулём (руск.)
  3. One millionth Juke built at Nissan Sunderland Plant // newsroom.nissan-europe.com (англ.)
  4. У рестайлингового Nissan Juke появился 218-сильный вариант Архівавана 28 красавіка 2015. // motor.ru (руск.)
  5. Juke-R разогнался до сотни за 3,7 секунды // За рулём (руск.)
  6. Nissan Juke-R to go on sale (англ.). evo.co.uk (3 мая 2012). Праверана 14 лютага 2020.
  7. Nissan Juke приехал в Китай под видом Infiniti ESQ // За рулём (руск.)
  8. http://www.euroncap.com/en/results/nissan/juke/10987
  9. Nissan Juke crashworthiness Архівавана 7 мая 2015. // www.iihs.org (англ.)
  10. Nissan Juke Small overlap front Архівавана 7 мая 2015. // www.iihs.org (англ.)
  11. Дайджест дня: новый Juke на конвейере, Corvette для скорой помощи и другие события индустрии // autoreview.ru (руск.)
  12. Filippo Einaudi. Nissan Juke, dimensioni e bagagliaio della crossover giapponese (італ.). it.motor1.com (9 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.
  13. http://www.euroncap.com/en/results/nissan/juke/39679