Intel 8088
<< Intel 8088 >> Цэнтральны працэсар | |
Мікрапрацэсар Intel 8088 | |
Вытворчасць: | з 1 чэрвеня 1979 па 1990-я |
Вытворцы: | |
Частата ЦП: | 5—10 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: |
3 мкм |
Наборы інструкцый: | x86-16 |
Раздымы: |
Intel 8088 — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel 1 чэрвеня 1979 года, і заснаваны на мікрапрацэсары i8086, але з 8-бітнай шынай даных. Працэсар ужываўся ў арыгінальных камп'ютарах IBM PC. Intel 8088 з'явіўся базай для распрацоўкі сямейства малых камп'ютараў, падрыхтаваўшы глебу для хуткага стварэння сумяшчальных настольных камп'ютараў.
Канкурэнтамі мікрапрацэсара i8088 з'яўляюцца такія распрацоўкі, як NEC V20, які быў на 5 % больш прадукцыйны за i8088, але пры гэтым быў цалкам з ім сумяшчальны. Расійскім аналагам з'яўляецца мікрапрацэсар К1810ВМ88, які ўваходзіў у серыю мікрасхем К1810.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мікрапрацэсар Intel 8086, які выйшаў за год да выпуску Intel 8088, быў цалкам 16-разрадным і для яго работы патрабаваўся новы набор 16-разрадных мікрасхем падтрымкі (напрыклад, мікрасхемы памяці), якія ў той час яшчэ каштавалі надта дорага. Таму многія вытворцы адмаўляліся ўжываць i8086 у новых сістэмах і працягвалі ўжываць 8-бітныя мікрапрацэсары i8080/i8085. Тады Intel вырашае выпусціць мадыфікаваную версію працэсара i8086, які меў 8-разрадную шыну даных, і мог працаваць са старымі (і таннымі), 8-бітнымі, мікрасхемамі падтрымкі. Працэсар быў пераходным звяном паміж 16- і 8-бітнымі мікрапрацэсарамі, і прызначаўся для пераводу апаратных канфігурацый на базе мікрапрацэсараў i8080/i8085 на праграмнае асяроддзе мікрапрацэсара i8086 з мэтай павелічэння прадукцыйнасці гэтых 8-бітных сістэм.
Аднак не толькі разраднасць шыны даных адрознівала i8086 і i8088, Intel таксама ўнесла яшчэ некаторыя змены ў архітэктуру. У прыватнасці, у мікрапрацэсары Intel 8088 выкарыстоўваецца чарга папярэдняй выбаркі даўжынёй 4 байты, а не 6 байтаў, як у мікрапрацэсары Intel 8086. Прычына палягае ў тым, што мікрапрацэсар i8088 можа счытваць даныя з памяці толькі пабайтава і адсюль вынікае павелічэнне часу выбаркі наступнай каманды, што не дазваляе працэсару паўнавартасна ўжываць 6-байтавую чаргу.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дата анонсу: 1 чэрвеня 1979 года
- Тактавая частата (МГц): 5 (мадэль 8088), 8 (мадэль 8088-2), 10 (мадэль 8088-1)
- Разраднасць рэгістраў: 16 біт
- Разраднасць шыны даных: 8 біт
- Разраднасць шыны адрасу: 20 біт
- Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт
- Колькасць транзістараў: 29 000
- Тэхпрацэс (нм): 3000 (3 мкм)
- Плошча крышталя (кв. мм): ~30
- Напружанне сілкавання: +5 В
- Раздым: няма (мікрасхема прылітвалася да платы)
- Корпус: 40-кантактны пластыкавы DIP
- Падтрымальныя тэхналогіі: 98 інструкцый
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне і фатаграфіі працэсара Intel 8088 (англ.)
- Краткое описание микропроцессора Intel 8088 Архівавана 16 лютага 2012. (руск.)
- Как разрабатывались первые микросхемы Intel (руск.)