iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Gazeta_Wyborcza
Gazeta Wyborcza — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Gazeta Wyborcza

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gazeta Wyborcza
Арыгінальная
назва
польск.: Gazeta Wyborcza[1]
Тып штодзённік
Фармат А3
Заснавальнік Адам Міхнік
Уладальнік Agora SA[d]
Выдавец Agora SA
Краіна
Рэдактар Адам Міхнік
Галоўны рэдактар Адам Міхнік
Заснавана 1989
Палітычная прыналежнасць грамадска-палітычная
Мова польская
Перыядычнасць 1 суткі
Галоўны офіс Варшава
Тыраж 458 832 (8/2009)
ISSN 0860-908X
Вэб-сайт Gazeta Wyborcza
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Gazeta Wyborcza («Выбарчая газета», афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.

Апісвае і каментуе беларускія падзеі. З 2006 па 2018 год мела свайго журналіста ў Беларусі[2].

Газета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[3]. Першы 8-старонкавы нумар з’явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».

У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну[4]. Пад канец 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt»[5].

З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з’яўляецца Адам Міхнік.

Штодзённыя мясцовыя выданні

[правіць | правіць зыходнік]
Рэдакцыя ў Лодзі
Сядзіба рэдакцыі вроцлаўскага выдання
Сядзіба рэдакцыі пазнаньскага выдання
  • Беластоцкае выданне («Gazeta w Białymstoku») — Беласток
  • Бельскае выданне — Бельска-Бяла
  • Быдгашскае выданне («Gazeta w Bydgoszczy») — Быдгашч
  • Чэнстахоўскае выданне («Gazeta w Częstochowie») — Чэнстахова
  • Гожаўскае выданне — Гожаў-Велькапольскі
  • Катавіцкае выданне («Gazeta w Katowicach») — Катавіцы
  • Кельцкае выданне — Кельцы
  • Кракаўскае выданне («Gazeta w Krakowie») — Кракаў
  • Люблінскае выданне («Gazeta w Lublinie») — Люблін
  • Лодзькае выданне («Gazeta Łódzka») — Лодзь
  • Ольштынскае выданне («Gazeta Warmii i Mazur») — Ольштын
  • Апольскае выданне («Gazeta w Opolu») — Аполе
  • Плоцкае выданне (раней мазавецкае — «Gazeta na Mazowszu») — Плоцк
  • Пазнаньскае выданне («Gazeta Wielkopolska») — Познань
  • Радамскае выданне («Gazeta w Radomiu») — Радам
  • Жэшаўскае выданне («Gazeta w Rzeszowie») — Жэшаў
  • Шчэцінскае выданне («Gazeta na Pomorzu») — Шчэцін
  • Торунскае выданне — Торунь
  • Выданне Труймяста («Gazeta Morska») — Гданьск, Гдыня, Сопат
  • Варшаўскае выданне («Gazeta Stołeczna») — Варшава
  • Уроцлаўскае выданне («Gazeta Dolnośląska») — Вроцлаў
  • Зялёнагурскае выданне («Gazeta Zachodnia») — Зялёна Гура

Штодзённыя тэматычныя дадаткі

[правіць | правіць зыходнік]
  • панядзелак: Gazeta Praca, Gazeta Sport, Ludzie i Pieniądze
  • аўторак: Gazeta Komunikaty, Gazeta Komputer (толькі ў сталічным выданні)
  • серада: Gazeta Dom, Gazeta Nieruchomości (у 13 мясцовых выданнях)
  • чацвер: Duży Format (з сакавіка 1993, напачатку як Magazyn)
  • пятніца: Gazeta Telewizyjna, Gazeta Co Jest Grane, Teatry (толькі ў сталічным выданні), Supermarket (толькі ў выданнях: лодзі і труймяста), Wieża Ciśnień (толькі ў вроцлаўскім выданні), Komiksowo (выдавалася да 2004 г.)
  • субота: Gazeta Turystyka, Gazeta Wysokie Obcasy (тэматыка звязаная з кабетамі, з 3 красавіка 1999), Gazeta Książki (раз у месяц ў сталічным выданні), Zdrowie i Uroda (раз на месяц)

Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.

Сусветнае сеціва

[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сэрвіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з’яўлаецца Эдвард Кжэмень[6].

Зноскі

  1. а б The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0860-908X
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q12131129"></a><a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q90"></a><a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q70460099"></a>
  2. Грушэцкі А.. «Gazeta Wyborcza» — сімвал 30-годдзя вольнай Польшчы. Новы Час (8 мая 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  3. Newsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę Архівавана 10 верасня 2012.
  4. [1] Архівавана 31 сакавіка 2009. Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych
  5. [2](недаступная спасылка) // Teleskop Online, сьнежань 2008
  6. Edward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl