iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Air_Serbia
Air Serbia — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Air Serbia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Air Serbia
ІАТА
JU
ІКАА
ASL
Пазыўны
AIR SERBIA
Дата заснавання 1927
Порт прыпіскі Аэрапорт Ніколы Тэслы
Бонусная праграма Etihad Guest
Памер флота 20 (+7 замоўлена)
Кірункі 79
Штаб-кватэра Сербія Бялград, Сербія
Кіраўніцтва Данэ Кондзіч (генеральны дырэктар)
Сайт: http://www.airserbia.com/
Самалёт Air Serbia
Самалёт JAT Airways

Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.

Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў Румынію[1]. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.

У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.

JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.

1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia сербск.: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.

Міжнародныя рэйсы

[правіць | правіць зыходнік]

JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).[2]

Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі
Абу-Дабі Сцяг ААЭ ААЭ 4074 Boeing 737—300 да 4 лютага 2010
Дубай Сцяг ААЭ ААЭ Boeing 737—300 і Boeing 737—700 з 9 лютага 2010
Ларнака Сцяг Кіпра Кіпр 1780 Boeing 737—300
Стамбул Сцяг Турцыі Турцыя 926 Boeing 737—300 і Boeing 737—400
Тэль-Авіў Сцяг Ізраіля Ізраіль 2090 Boeing 737—300
Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі
Манасцір Сцяг Туніса Туніс 1400 Boeing 737—300
Трыпалі Сцяг Лівіі Лівія 1820 Boeing 737—300
Туніс Сцяг Туніса Туніс Boeing 737—300 сезонны
Аэрапорт Краіна Адлегласць, км.
Амстэрдам Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1581
Афіны Сцяг Грэцыі Грэцыя 1044
Берлін Сцяг Германіі Германія 1126
Брусель Сцяг Бельгіі Бельгія 1513
Валета Сцяг Мальты Мальта 1466
Варшава Сцяг Польшчы Польшча 967
Вена Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 597
Гамбург Сцяг Германіі Германія 1380
Гановер Сцяг Германіі Германія 1320
Гётэбарг Сцяг Швецыі Швецыя 1710
Дзюсельдорф Сцяг Германіі Германія 1348
Капенгаген Сцяг Даніі Данія 1462
Лондан Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 1840
Любляна Сцяг Славеніі Славенія 510
Мілан Сцяг Італіі Італія 1020
Масква Сцяг Расіі Расія 1950
Мюнхен Сцяг Германіі Германія 900
Парыж Сцяг Францыі Францыя 1542
Падгорыца Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 360
Прага Сцяг Чэхіі Чэхія 858
Рым Сцяг Італіі Італія 833
Салонікі Сцяг Грэцыі Грэцыя 658
Сараева Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 278
Скоп'е Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія 468
Стакгольм Сцяг Швецыі Швецыя 1823
Тыват Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 400
Трыест Сцяг Італіі Італія 641
Франкфурт-на-Майне Сцяг Германіі Германія 1175
Цюрых Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 1028
Штутгарт Сцяг Германіі Германія 1094

У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat:

Краіна Гарады
Сцяг Аўстраліі Аўстралія Брысбен, Мельбурн, Перт, Сідней
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Грац, Клагенфурт, Лінц
Сцяг Албаніі Албанія Тырана
Сцяг Алжыра Алжыр Алжыр
Сцяг Беларусі Беларусь Мінск
Сцяг Балгарыі Балгарыя Сафія
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна Баня-Лука, Мостар
Сцяг Бразіліі Бразілія Рыа-дэ-Жанэйра
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр
Сцяг Венгрыі Венгрыя Будапешт
Сцяг Германіі Германія Мюнхен, Гамбург, Гановер
Сцяг Егіпта Егіпет Каір
Сцяг Індыі Індыя Калькута, Мумбаі
Сцяг Інданезіі Інданезія Джакарта
Сцяг Іарданіі Іарданія Аман
Сцяг Ірака Ірак Багдад
Сцяг Ірана Іран Тэгеран
Сцяг Іспаніі Іспанія Барселона, Мадрыд
Сцяг Італіі Італія Венецыя, Турын
Сцяг Канады Канада Ванкувер, Манрэаль, Таронта
Сцяг Кеніі Кенія Найробі
Сцяг Кітая Кітай Пекін, Сцяг Ганконга Ганконг
Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя Сеул
Сцяг Кувейта Кувейт эль-Кувейт
Сцяг Лівана Ліван Бейрут
Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія Бітала
Сцяг Малайзіі Малайзія Куала-Лумпур
Сцяг Мексікі Мексіка Мехіка
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя Окленд
Сцяг Нарвегіі Нарвегія Нарвегія Осла
Сцяг ААЭ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Абу-Дабі
Сцяг Пакістана Пакістан Карачы
Сцяг Польшчы Польшча Варшава
Сцяг Партугаліі Партугалія Лісабон
Сцяг Расіі Расія Санкт-Пецярбург, Сочы
Сцяг Румыніі Румынія Бухарэст, Тымішаара
Сцяг Сербіі Сербія Ніш, Нові-Сад, Прышціна, Трстэнік, Ужыцы
Сцяг Сінгапура Сінгапур Сінгапур
Сцяг Сірыі Сірыя Дамаск
Сцяг Славакіі Славакія Браціслава
Сцяг Славеніі Славенія Марыбар
Сцяг ЗША ЗША Вашынгтон, Дэтройт, Кліўленд, Лос-Анджэлес, Сіэтл, Нью-Ёрк, Х'юстан, Чыкага
Сцяг Тайланда Тайланд Бангкок
Сцяг Турцыі Турцыя Анкара
Сцяг Украіны Украіна Кіеў
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Хельсінкі
Сцяг Францыі Францыя Мюлуз, Ліён
Сцяг Харватыі Харватыя Борава, Дуброўнік, Заграб, Задар, Осіек, Рыека, Спліт
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя Бар, Беранэ, Жабляк, Херцаг-Нові
Сцяг Чэхіі Чэхія Брно, Прага
 Швейцарыя Жэнева, Санкт-Гален
Сцяг ПАР ПАР Яганэсбург
Сцяг Японіі Японія Токіа

Самалёты ў эксплуатацыі

[правіць | правіць зыходнік]

На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з[3]:

Карта месца крушэння 26 студзеня 1972

У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа:

Зноскі

  1. Як была выратавана грамадзянская авіяцыя Югаславіі
  2. тут і далей у табліцах звесткі па адлегласці з часопіса Jat Airwais New Review
  3. Клаус Браўн. Наш самалётны парк — Air Serbia.
  4. Accident Database: Accident Synopsis 01261972 Архівавана 2 мая 2013.