1918
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1918 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: У Мінску створаны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда.
- 10 студзеня: Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР).
- 31 студзеня: Паводле дэкрэта Уладзіміра Леніна ў Народным камісарыяце па нацыянальных справах у Петраградзе створаны Беларускі нацыянальны камісарыят.
- 1 лютага: Пачалося Котарскае паўстанне ў Чарнагорыі.
- 9 лютага: Цэнтральныя дзяржавы, што супрацьстаялі Расіі ў І сусветнай вайне, выдалі бальшавікам ультыматум, патрабуючы падпісання міру на іх умовах.
- 14 лютага: Увядзенне ў Савецкай Расіі грыгарыянскага календара.
- 16 лютага: Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю незалежнасці Літвы.
- 19 лютага:
- Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда ў загадзе № 1 абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».
- Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай.
- 21 лютага:
- Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда выдаў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, створаны Народны Сакратарыят Беларусі.
- Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск.
- СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!»
- 24 лютага: Эстонія абвясціла незалежнасць.
- 25 лютага: Створана «Менскае беларускае прадстаўніцтва».
- 3 сакавіка: Мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй падпісаны ў Брэст-Літоўску.
- 5 сакавіка: Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву.
- 8 сакавіка:
- Першае зарэгістраванае захворванне ў двухгадовай пандэміі грыпу.
- На акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Курляндскай губерні абвешчана Герцагства Курляндскае і Семігальскае.
- 9 сакавіка: Выканкам Рады Усебеларускага з’езда выдаў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
- 15 сакавіка: Брэсцкі мір ратыфікаваны 4-м Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў.
- 18 сакавіка: На пасяджэнні Рада Усебеларускага з’езда была перайменавана ў Раду БНР.
- 19 сакавіка: Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай.
- 23 сакавіка: Германская імперыя прызнала незалежнасць Літвы.
- 25 сакавіка: Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай грамаце.
- 20 красавіка: «Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі.
- 24 красавіка: Адбыўся першы танкавы бой паміж брытанскім Mark IV і нямецкім А7V танкамі.
- 25 красавіка: Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II, у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы.
- 28 красавіка: Дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская.
- 7 мая: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне.
- 14 мая: Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 15 мая: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны.
- 28 мая: Абвешчана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 1 чэрвеня:
- У Мінску пачаўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства.
- У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхваліла Брэсцкі мір.
- 11 ліпеня:
- Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй.
- Пачаў працаваць Беларускі народны ўніверсітэт у Маскве.
- 17 ліпеня: У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі.
- 22 ліпеня: Cфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой.
- 5 жніўня: Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне.
- 8 жніўня: У час 1-й сусветнай вайны пачалася бітва пры Ам’ене.
- 11 кастрычніка: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю, Народны Сакратарыят перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.
- 17 кастрычніка: Венгрыя аб’явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі.
- 19 кастрычніка: Абвешчана Заходне-Украінская Народная Рэспубліка.
- 1 лістапада: Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота.
- 3 лістапада: Польшча абвясціла незалежнасць ад Расіі.
- 11 лістапада:
- Заключана Камп’енскае перамір’е, завяршэнне Першай сусветнай вайны.
- Сфарміраваны першы кабінет міністраў Літвы.
- Рэгенцкая рада (створаная нямецкімі і аўстрыйскімі ўладамі) перадала Ю. Пілсудскаму камандаванне польскім войскам.
- 12 лістапада: Аўстрыя абвешчана рэспублікай.
- 13 лістапада: Апублікавана пастанова УЦВК РСФСР аб сксаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне
- 15 лістапада: Закрыта Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя
- 18 лістапада:
- 19 лістапада: Заснаваны Віцебскі губернскі музей.
- 22 лістапада: Юзаф Пілсудскі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.
- 23 лістапада: Народны сакратарыят Беларусі дамовіўся з уладамі Літоўскай Рэспублікі аб пераходзе штаба 1-га палка БНР пад літоўскае камандаванне.
- 27 лістапада:
- У склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады. Створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
- Заснавана Нацыянальная акадэмія Украіны.
- 1 снежня: Узнікненне Югаславіі. Ісландыя стала суверэннай краінай, застаўшыся ва уніі з Даніяй.
- 3 снежня: Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню.
- 4 снежня: Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны.
- 6 снежня: Біскуп Зыгмунт Лазінскі разам з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску.
- 8 снежня: На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ ў Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы.
- 10 снежня: Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
- 15 снежня: Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд.
- 18 снежня: ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску на польскай мове газету «Młot».
- 21 снежня: У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна).
- 22 снежня: У Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.
- 27 снежня: Рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 23 студзеня: Гертруда Элаян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (пам. 21.2.1999)
- 26 студзеня: Філіп Хасэ Фармер, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 26 студзеня: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (пам. 25.12.1989)
- 5 сакавіка: Джэймс Тобін, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 11.3.2002)
- 6 чэрвеня: Эдвін Крэбс, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1992 (пам. 21.12.2009)
- 3 ліпеня: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
- 14 ліпеня: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр
- 18 ліпеня: Нельсан Мандэла, паўднёваафрыканскі палітык
- 21 верасня: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік
- 22 кастрычніка: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 25 снежня: Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, беларуская актрыса
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: Арэстэ Саламонэ, італьянскі лётчык
- 20 красавіка: Карл Фердынанд Браўн, фізік
- 5 мая: Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст
- 19 мая: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак
- 20 мая: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (нар. 1868)
- 27 чэрвеня: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст
- 3 ліпеня: Мехмед V, султан Асманскай імперыі
- 18 кастрычніка: Уладзімір Стукаліч, расійска-беларускі гісторык і краязнавец
- 9 лістапада: Гіём Апалінер, французскі паэт
- 27 лістапада: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак