.ao
.ao | |
---|---|
Увядзенне | 1995 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | Active |
Вэб-сайт | Dns.ao |
.ao — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Анголы.
Выкарыстанне дамена ao рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць Анголы або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній, якія знаходзяцца ў Анголе, выходзяць на яе рынак, і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.
Рэгістрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Абмежаванні
[правіць | правіць зыходнік]Дамены ў зоне co.ao (для камерцыйных арганізацый) могуць атрымаць толькі кампаніі, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Анголы.
Дамены ў зоне it.ao (для міжнародных арганізацый) могуць атрымаць кампаніі, што знаходзяцца ў любой краіне свету.
Працягласць рэгістрацыі
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-14 дзён пасля атрымання аплаты.
Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.
Перавод на абслугоўванне
[правіць | правіць зыходнік]На гэты момант часу магчымая толькі рэгістрацыя новых даменаў у гэтай даменнай зоне. Перавод даменаў (трансфер) на абслугоўванне да нас ад іншага рэгістратара немагчымы.
Інфармацыя ў WHOIS
[правіць | правіць зыходнік]У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена — імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail.
Адміністрацыя даменнай зоны ao на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.
Тэхнічная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]IDN-дамены
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».
Падаўжэнне дамена
[правіць | правіць зыходнік]Ажыццявіць падаўжэнне дамена ao абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен ao не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.
Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена ao ажыццяўляецца праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 14 дзён.
Змена ўладальніка дамена
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма.
Змена ДНС-сервераў
[правіць | правіць зыходнік]У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны ao, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 1-2 працоўных дзён пасля падачы заяўкі.
Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 5 працоўных дзён.
Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.
Патрабаванні да ДНС-сервераў
[правіць | правіць зыходнік]Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.
ДНС-серверы абавязаныя быць належным чынам наладжаныя і ўтрымліваць інфармацыю пра ваш дамен.