iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.

Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Шэлдан_Лі_Глэшау
Шэлдан Лі Глэшау — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Шэлдан Лі Глэшау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэлдан Глэшау
англ.: Sheldon Lee Glashow
Дата нараджэння 5 снежня 1932(1932-12-05)[1][2][…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, навуковец, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка[4], Электраслабае ўзаемадзеянне[4], фізіка элементарных часціц[4] і field theory[d][5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джуліян Швінгер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэлдан Лі Глэшау (англ.: Sheldon Lee Glashow; нар. 5 снежня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і Люіса Глухоўскага і Бэлы Рубін, ураджэнцаў Бабруйска, якія заснавалі ў Нью-Ёрку кантору па рамонце водаправода. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1954); магістр (1955). Пад кіраўніцтвам будучага Нобелеўскага лаўрэата Джуліяна Швінгера выканаў і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «вектарны мезон ў распадзе элементарных часціц» (1959) ў Гарвардскім універсітэце. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (1961—1962), Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (1962—1966) і Гарвардскага (з 1966 г.) універсітэтаў.

Працаваў у галіне тэорыі элементарных часціц. Значная частка работ Глэшау прысвечана праблеме аб’яднання ўсіх тыпаў узаемадзеянняў, назіраных у прыродзе (моцнага, слабога, электрамагнітнага і гравітацыйнага). Выкарыстаная ім так званая калібравальная сіметрыя, дазволіла распрацаваць тэорыю аб’яднання электрамагнетызму і слабога ўзаемадзеяння (электраслабога ўзаемадзеяння) і прадказаць наяўнасць слабых нейтральных токаў паміж элементарнымі часціцамі. Гэты ўклад вучонага быў ацэнены Нобелеўскім камітэтам, і яму была прысуджана Нобелеўская прэмія.

Глэшау таксама ўнёс істотны ўклад у разуменне моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц, увёўшы ва ўжытак чацвёрты (зачараваны) тып кваркаў. (Першыя тры тыпы кваркаў — верхнія, ніжнія і дзіўныя — былі прапанаваны ў 1963 г. фізікамі Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам). Такім чынам, прадбачанне навукоўцаў атрымала эксперыментальнае пацверджанне. Апрацаваўшы вынікі выбуху звышновай зоркі, Глэшау паведаміў у 1987 г. аб сваіх больш нізкіх ацэнках масы нейтрына.

У 1960 годзе стварыў тэорыю электраслабога ўзаемадзеяння, заснаваную на ідэях калібровачнай сіметрыі. За ўклад у тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979, разам з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Шэлдан Глэшау быў удастоены медаля Роберта Опенгеймера Універсітэта Маямі (1977) і медалі Джорджа Ледлі Гарвардскага універсітэта (1978). Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Зноскі

1. Sheldon Lee Glashow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Sheldon L. Glashow // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. NNDB — 2002.

4. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2024.

6. а б NNDB — 2002.

7. а б в NNDB — 2002.

• Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century. — London: «Polo Publishing», 1997.
• Глэшаў Лі Шэлдан // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 230. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.