iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Чэмпіянат_свету_па_шашэйна-кальцавых_матагонках
Чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых матагонках — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых матагонках

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адзін з заездаў чэмпіянату свету

Чэмпіянат свету па шашэйна-кальцавых матагонках (англ.: FIM Road Racing World Championship Grand Prix) — вышэйшая катэгорыя спартыўных гонак на матацыклах. Праводзіцца Міжнароднай матацыклетнай федэрацыяй з 1949 года.

Матацыкл завадской каманды Ямаха

Чэмпіянат свету па матагонках падзяляецца на тры класа — Moto3, Moto2, MotoGP. Да 2002 года вышэйшым класам была класа 500 см³, але з-за таго, што ў ім выкарыстоўваліся 2-тактавыя рухавікі і матацыклы падобнай схемы не ўжываліся больш нідзе, яго было вырашана замяніць класам MotoGP, дзе выкарыстоўваюцца 4-тактавыя маторы да 990 см³, з 2007 па 2011 гады з-за небяспекі іх хуткасцей іх аб’ём быў паменшаны да 800 см³, пасля чаго ў 2012 годзе вярнуліся да «літровых» спартыўных прататыпаў.

Старт гонак праводзіцца з месца. Дыстанцыя вар’іруецца паводле класаў, гэта значыць для Moto3 дыстанцыя складае 100 км, Moto2 — 110 км, МотоGP — 120 км. Налічэнне пунктаў вырабляецца паводле звычайнай для кальцавых матагонак сістэме, як узнагароджваюцца першыя 15 пілотаў, якія атрымліваюць ад 25 пунктаў да 1 паводле наступнай схемы 25-20-16-13-11-10-9-8-7-6-5-4-3-2-1.

У залік марак ідзе лепшы вынік паводле маркаў.

Кейсі Стоўнер на гран-пры ў Брно