Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна
Выгляд
Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна | |
---|---|
Ідэалогія | самалійскі нацыяналізм |
Штаб-кватэра | Самалі (рэгіён) |
Актыўная ў | Агадэн |
Сфарміравана | 1984 |
Саюзнікі | Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама |
Праціўнікі |
Узброеныя сілы Эфіопіі |
Колькасць членаў | 2 000–3 000 чалавек |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Эфіопіі, Вайна ў Агадэне |
Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, ФНВА (самал.: Jabhadda Wadaniga Xoreynta Ogaadeenya) — узброеная групоўка паўстанцаў, якая дзейнічае на тэрыторыі Эфіопіі і выступае за стварэнне незалежнай дзяржавы Агадэн і за аб’яднанне яго з Самалі ў Вялікае Самалі ў перспектыве.
ФНВА быў створаны ў 1984 годзе[1]. Мэта групы мянялася з цягам часу, першапачаткова фронт заяўляў, што хоча больш шырокай аўтаноміі для Агадэна ў Эфіопіі, аднак з часам групоўка заявіла пра тое, што змагаецца за поўную незалежнасць[2].
Сярод вядомых членаў ФНВА — Абдулахі Махамед Саадзі, першы прэзідэнт Самалійскага рэгіёну Эфіопіі (студзень—ліпень 1993).
Зноскі
- ↑ "Ethiopia ONLF rebels 'seize town'". BBC.com. BBC News. 2009-03-09. Праверана 2010-09-10.
- ↑ Unrest simmers in Ethiopia’s Ogaden — Africa — Al Jazeera English