iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Уба
Уба — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Уба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уба
Нараджэнне не раней за 750 і не пазней за 865
Смерць 878
Род Мунсё[d]
Бацька Рагнар Лодбрак
Веравызнанне язычніцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уба (Уба Рагнарсан, таксама вядомы як Хубба, Уббе і Уббі) — дацкі вікінг, адзін з камандуючых «Вялікай паганскай арміі», якая ў 865 годзе ўварвалася ў англасаксонскае каралеўства.

У 860-х гадах у Англію ўварвалася вялікая Дацкая армія, вядомая як «Вялікая паганская армія». На чале яе знаходзіліся конунгі, брат Івар Бескасцёвы, Хальфдан, Б’ёрн Жалезнабокі, Сігурд Змеявокі і Уба, сыны Рагнара Лодбрака. Згодна «Англасаксонскіх хроніках» восенню 865 года «Вялікая армія пагнцаў» высадзілася ва Усходняй Англіі і перазімавала там. Вясной наступнага года вікінгі на конях, атрыманых ад мясцовага насельніцтва, уварваліся ў Каралеўства Нартумбрыю, дзе ішла міжусобная барацьба за ўладу паміж каралямі-суправіцелямі, братамі Элай II і Асбертам. Напрыканцы 866 года датчане захапілі Ёрк, адзін з самых багатых гандлёвых гарадоў у Англіі. У 867 годзе каралі Нартумбрыі Эла II і Асберт, аб’яднаўшы свае сілы, вырашылі адбіць Ёрк і пацярпелі паразу пад сценамі горада. У бітве Эла і Асберт былі забітыя. Датчане пасадзілі на каралеўскі трон у Нартумбрыі сваю марыянетку Эгберта I (памёр у 873 годзе).

Паводле англасаксонскіх хронікаў у 867 годзе «Вялікая армія» атакавала суседняе Каралеўства Мерсію, дзе вікінгі захапілі горад Нотынгем, які стаў іх зімовай кватэрай. Кароль Мерсіі Бургрэд (памёр у 874 годзе) і кароль Уэсекса Этэльрэд I (памёр у 871 годзе) аб’ядналі свае войскі і аблажылі Нотынгем, але не змаглі разбіць вікінгаў. Праціўнікі толькі дамовіліся аб часовым перамір’і, падчас якога датчане папоўнілі свае сілы для далейшага заваёвы вострава.

У 869 годзе «Вялікая армія язычнікаў» абрынулася на Каралеўства Усходняя Англія. Англасаксонскія хронікі перадаюць, што вікінгі размясціліся на зімовыя кватэры ў Тэтфардзе, дзе яны разбілі войска караля Усходняй Англіі Эдмунда, які загінуў у бітве. Па іншых дадзеных кароль Эдмунд быў схоплены датчанамі і пакараны за адмову пакланіцца паганскім ідалам. Паводле англасаксонскіх хронікаў, у забойстве караля Эдмунда ўдзельнічалі конунгі Івар Бескасцёвы і Уба.

Пасля смерці Эдмунда і заваявання Усходняй Англіі дацкі конунг Івар Бескасцёвы знікае з англійскіх крыніц. У 870-х гадах камандуючым «Вялікай арміі» стаў яго брат Хальфдан, які ўзначаліў Уварванне ў Каралеўства Уэсекс. Англасаксонскія хронікі паведамляюць, што вікінгі зацвердзіліся ў 871 годзе ў Рэдынге і мелі дзевяць бітваў з заходнімі англасаксамі. Найбольш важным з бітваў была Бітва пры Эшдаўне. У выніку датчане вымушаныя былі заключыць перамір’е з новым каралём Уэсекса Альфрэдам Вялікім.

Паводле «Англасаксонскіх хронікаў», пасля заключэння перамір’я вікінгі адступілі ў Лондан, дзе размясціліся на зімовыя кватэры. У 873 годзе датчане рушылі на поўнач у Нартумбрыю, дзе задушылі паўстанне супраць свайго караля-марыянеткі Эгберта I. У 874 годзе вікінгі падпарадкавалі Каралеўства Мерсію. Вікінгі зрынулі з прастола караля Мерсіі Бургрэда і пасадзілі марыянеткавага караля Кеалвулфа (874—879). «Historia Regum» паведамляе, што потым «Вялікая армія язычнікаў» падзялілася на дзве часткі. Адна пад правадырствам Хальфдана выступіла на поўнач супраць піктаў і брытаў у Стратклайд. «Аналы Ульстэра» паведамляюць пра крывавую бітву паміж вікінгамі і піктамі ў 875 годзе. Паводле «Англасаксонскіх хронік», у 876 годзе Хальфдан рассяліў сваіх воінаў на землях Нартумбрыі, дзе было створана скандынаўскае Каралеўства Ёрвік.

У той час, калі Хальфдан умацаваўся ў Нартумбрыі, другая частка «Вялікай паганскай арміі» пад камандаваннем караля Гутрума рушыла на поўдзень супраць Каралеўства Уэсекс. «Англасаксонскія хронікі» паведамляюць, што ў 875 годзе датчане, зацвердзіўшыся ў Кембрыдж, вядуць ваенныя дзеянні супраць Уэсекса. У наступным годзе датчане ўзялі Уэрхэм. Кароль Уэсекса Альфрэд заключыў новае перамір’е з вікінгамі, але яны яго парушылі і захапілі Эксетэр у 877 годзе. Надыходзячы флот вікінгаў, з якім Гутрум планаваў злучыцца, з-за шторму вымушаны быў адысці да Мерсіі. Нягледзячы на гэта, англасаксонская хроніка паведамляе, што многія з воінаў у арміі Гутрума сталі сяліцца ў паўночна-ўсходняй частцы Англіі, пазней якая стала вядомай як Данелаг. Узімку 877—878 года Гутрум распачаў нечаканы паход супраць заходніх саксаў. Са сваёй базы ў Глостэр вікінгі ўварваліся ўглыб Уэсекса, захапілі Лондан і сталі на рацэ Эйван, каб правесці там зіму.

У 878 годзе флатылія вікінгаў (23 карабля) пад камандаваннем Уба высадзілася на паўночным узбярэжжы Сомерсета, у раёне вусця ракі Парэта. У бітве пры Кінвінце англасаксы пад камандаваннем Оды, элдармена Дэвона, разбілі вікінгаў. У гэтай бітве Уба быў забіты, а знакаміты сцяг сыноў Рагнара Лодбрака з крумкачом быў захоплены англасаксамі. «Англасаксонскія хронікі» не называюць правадыра вікінгаў па імі, але ён быў апісаны ў ёй як брат Івара і Хальфдана. Але англа-нармандскі храніст XII стагоддзя Джэфры Гаймар у сваёй Хроніцы «Гісторыя англаў» называе Уба камандзірам вікінгаў у бітве пры Кінвінце.

Паводле «Англасаксонскіх хронік», у маі 878 года кароль Уэсекса Альфрэд Вялікі, сабраўшы свае сілы, разграміў дацкіх вікінгаў пад камандаваннем конунга Гутрума ў бітве пры Эдынгтане. Пасля сваёй паразы Гутрум вымушаны быў прыняць мірныя ўмовы, прапанаваныя яму Альфрэдам. Па патрабаванні Альфрэда Гутрум прыняў хрысціянства. Пад кантролем Гутрума былі пакінутыя Усходняя Англія, Эсекс, Нартумбрыя і ўсходняя частка Мерсіі, а Альфрэд Вялікі атрымаў Уэсекс, Сасекс, Кент і Заходнюю Мерсію.

У кінематографе

[правіць | правіць зыходнік]
  • У серыяле «Апошняе Каралеўства» (англ.: The Last Kingdom; 2015—2022) ролю Уба выконвае Нарвежскі акцёр Рунэ Тэмтэ.
  • У серыяле «Вікінгі» (англ.: Vikings; 2013—2019) ролю Уба выконвае шатландска-аўстралійскі акцёр Джордан Патрык Сміт.
  • O’Keeffe, KO, ed. (2000). The Anglo-Saxon Chronicle: A Collaborative Edition. Vol. 5, MS C. Cambridge: D.S. Brewer. ISBN 9780859914918.
  • Stevenson, WH, ed. (1904). Asser’s Life of King Alfred, Together with the Annals of Saint Neots Erroneously Ascribed to Asser. Oxford: Clarendon Press.
  • Swanton, M, ed. (1998) [1996]. The Anglo-Saxon Chronicle. New York: Routledge. ISBN 0-415-92129-5.
  • Thorpe, B, ed. (1861a). The Anglo-Saxon Chronicle. Rerum Britannicarum Medii Ævi Scriptores. Vol. 1. London: Longman, Green, Longman, and Roberts.
  • Thorpe, B, ed. (1861b). The Anglo-Saxon Chronicle. Rerum Britannicarum Medii Ævi Scriptores. Vol. 2. London: Longman, Green, Longman, and Roberts.