Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Tennessee Technological University | |
Арыгінальная назва | англ.: Tennessee Technological University |
Заснаваны | 1915 |
Студэнты | 7 832[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Куквіл, Тэнесі, ЗША |
Сайт | tntech.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Tennessee Technological University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Куквіл у штаце Тэнесі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Раней вучэльня была вядома як Тэнесійскі політэхнічны інстытут, а да гэтага як Універсітэт Дыксі, пад такой назвай ён быў заснаваны як прыватная ўстанова адукацыі.
Як тэхналагічная ВНУ ўніверсітэт надае асаблівую ўвагу бакалаўрскай адукацыі ў галінах, звязаных з тэхнікай, тэхналогіямі і інфарматыкай, хоць ступені ў галіне адукацыі, гуманітарных навук, сельскай гаспадаркі і медсястрынства тут таксама можна атрымаць. Акрамя таго, ёсць прапановы аспірантуры у галіне тэхнікі, адукацыі, бізнесу і гуманітарных навук.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі і экалогіі чалавека
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж паслядыпломнай адукацыі
- Каледж міждысцыплінарных студый
- Школа мастацтваў, рамёстваў і дызайну
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tennessee Tech University — U.S. News & World Report, 2024. Праверана 3 лістапада 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэнесійскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы