iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Тырынф
Тырынф — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Тырынф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікены і Тырынф*
Mycenae and Tiryns**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 1
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Тырынф (стар.-грэч.: Τίρυνς) — археалагічны помнік на поўдні Грэцыі ў 15 км на поўдзень ад Мікен, які адносіцца да перыяду Мікенскай цывілізацыі.

Тырынф як адзін з галоўных цэнтраў Мікенскай цывілізацыі ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах Старажытнай Грэцыі. Ужо Гамер казаў пра яго моцныя сцены. З Тырынфам звязаныя міфічныя цыклы пра Геракла і Персея.

Раскопкі Тырынфа пачаліся ў 1831 г. У 1876 г. Генрых Шліман прыняў старажытныя сцены за сярэднявечныя і ледзь не разбурыў іх для далейшых пошукаў на іх месцы. Далейшыя раскопкі праводзіліся нямецкімі археолагамі да 1938 г. Пасля II Сусветнай вайны раскопкамі распараджаліся ўлады Грэцыі.

Раскопкі паказалі, што паселішча на месцы Тырынфа ўзнікла ў неаліце, аднак яго росквіт прыйшоўся на бронзавы век, перыяд панавання ахейцаў.

У друг. пал. II тыс. да н. э. быў ўзведзены акропаль, які ўяўляў сабою ўмацаваную на пагорку рэзідэнцыю манарха. Яго будаўніцтва праходзіла ў тры этапы:

  • 1500-1400 гг. да н. э.
  • 1400-1300 гг. да н. э.
  • 1300-1200 гг. да н. э.

Пад час уварвання дарыйцаў Тырынф панёс вялікія страты, але археолагі ўпэўнены, што палац быў бесперапынна населены да VIII ст. да н. э. У класічны перыяд горад меў ужо другараднае значэнне. У 468 г. да н. э. ён быў разбураны Аргасам.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 941
рус.англ.фр.