iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Тот
Тот — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Тот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тот
Міфалогія Старажытны Егіпет
Пол мужчынскі пол
Жонка Маат і Nehmetawy[d]
У іншых культурах Гермес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тот[1], Джэхуці[1] — у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма.

Тота найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы. Ён раздзяліў час на месяцы. Пісцы лічылі Тота сваім заступнікам і перад пачаткам працы здзяйснялі яму ўзліванні[2]. Пад заступніцтвам Тота знаходзіліся ўсе архівы і знакамітая бібліятэка Гермопаля[2]. «Кіраваў усімі мовамі» і сам лічыўся мовай бога[2]. У кульце мёртвых і ў пахавальным абрадзе Тоту належала вядучая роля. Як візір багоў і пісец энеады багоў ён прысутнічаў на судзе Асірыса[2].

Жонкай Тота лічылася багіня ісціны і парадку Маат[2].