iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Тога
Тога — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Тога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тагалезская Рэспубліка
République togolaise
Герб Тога
Сцяг Тога Герб Тога
Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie
(фр.:
Праца, Свабода, Айчына
Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ламэ
Найбуйнейшы горад Ламэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Фор Эсазімна Гнасінгбэ
Жыльбер Фасун Унгбо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

6 300 000 чал. (100-я)
108 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$5 212 млн.  (146-ы)
$827
ІРЧП (2007) 0.499 (нізкі) (159-ы)
Валюта West African CFA franc[d]
Інтэрнэт-дамен .tg
Код ISO (Alpha-2) TG
Код ISO (Alpha-3) TGO
Код МАК TOG
Тэлефонны код +228
Часавыя паясы UTC+0 і Africa/Lome[d][1]

Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы. На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).

Геаграфія Тога

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’явіліся партугальцы.

Каланіяльны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.

27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С. Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н. Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы.

Дыктатура Г. Эядэму (1967—2005 гг.)

[правіць | правіць зыходнік]

Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г. Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Умацаванне пазіцый кабрэ ва ўсіх сферах жыцця краіны абвастрыла этнічныя супярэчнасці, а крызісныя з’явы ў эканоміцы выклікалі сацыяльную напружанасць у грамадстве. Урад быў вымушаны пайсці на рэформы. З 1983 пачалася рэалізацыя праграмы прыватызацыі (на канец 1995 года прыватызаваны 33 дзяржаўныя прадпрыемствы).

Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г. Парламенцкія выбары 1994 і 1998 гадоў, якія апазіцыя байкатава, выйграла Аб’яднанне тагалезскага народа. Чарговыя парламенцкія выбары двойчы пераносіліся і адбыліся 27 кастрычніка 2002 года. Большасць апазіцыйных партый ізноў іх байкатавала, і перамогу атрымала кіруючая Аб’яднанне тагалезскага народа — 72 мандаты з 81. Партыя Аб’яднанне ў падтрымку дэмакратыі і развіцця атрымала 3 мандаты.

У снежні 2002 годзе парламент, унёсшы папраўку ў Арт. 59 Канстытуцыі, зняў абмежаванне знаходжання прэзідэнта на пасадзе не больш за два тэрміны, а мінімальны ўзрост прэзідэнта паніжаны з 45 да 36 гадоў. Насуперак заяве аб намеры сысці ў адстаўку, дадзенай Г. Эядэмай у 2001 годзе, ён выставіў сваю кандыдатуру на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. Г. Эядэма, па словах яго тагачаснага прэм’ера, «вырашыў яшчэ раз ахвяраваць сабой дзеля нацыі».

5 лютага 2005 года на 65-м годзе жыцця ад сардэчнага прыступу на борце прэзідэнцкага Боінга-707 за 250 км на поўдзень ад сталіцы Туніса Гнасінгбэ Эядэма памёр. У адпаведнасці з канстытуцыяй, паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў (на працягу 60 дзён) павінны былі часова перайсці да старшыні Нацыянальнага сходу Фамбарэ Уатара Натчабе. Так як ён знаходзіўся ў той момант у Беніне, ваеннае камандаванне перадало ўладу сыну прэзідэнта — 39-гадоваму Фору Эсазімне Гнасінгбэ. 6 лютага 2005 года Ф. У. Натчаба зняты Нацыянальным сходам з пасады яго старшыні (самалёт, на якім ён спрабаваў вярнуцца з Беніна, у Тога не пусцілі), і ім аднагалосна абраны Ф. Э. Гнасінгбэ. У канстытуцыю была ўнесена папраўка, якая дала яму магчымасць знаходзіцца ва ўладзе ў якасці прэзідэнта да 2008 года (афіцыйнае заканчэнне тэрміна Гнасінгбэ Эядэма).

19 красавіка 2024 года Нацыянальны сход ухваліў новы праект канстытуцыі, якая ператварыла краіну ў парламенцкую рэспубліку. Гэтым крокам цяперашні кіраўнік дзяржавы Ф. Э. Гнасінгбэ атрымаў магчымасць прадоўжыць тэрмін сваіх паўнамоцтваў, адмяніўшы прамыя выбары прэзідэнтаTogo: MPs definitively adopt a new Constitution (англ.). Telegram-channel «Africa Intel» (20 красавіка 2024)..

Зноскі