Адрозненняў ад іншых прадстаўнікоў сямейства сітаўкавых параўнальна няшмат. У доўгім вузкім, прама абрэзаным хвасце 2 сярэднія пёры крыху даўжэйшыя за бакавыя; першае махавое пяро карацейшае за другое і трэцяе. Слабвыгнуты кіпцюр задняга пальца карацейшы за сам палец.
Сітаўкі — пералётныя птушкі. Большасць сітавак трымаецца каля вады асобнымі сем’ямі ці невялікімі зграйкамі; гняздуюць сітаўкі на зямлі або ў дуплах. У адрозненне ад большасці дробных птушак па зямлі перасоўваецца не скачкамі, а бягом.