Сцяг
Сцяг (таксама флаг) — палотнішча правільнай геаметрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сцяг з’яўляецца адным з дзяржаўных сімвалаў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камерцыйны (гандлёвы) сцягі.
Свае сцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, ці міжнародныя арганізацыі (напрыклад ААН), камерцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадскія рухі (сцяг пацыфістаў), і, нават, мовы (сцяг эсперанта).
Акрамя таго, сігнальныя сцягі выкарыстоўваюцца на флоце для перадачы інфармацыі паміж караблямі.
Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» паняцці сцяг і флаг у беларускай мове розняцца. Сцягам называецца «пачэсны сімвал гонару, доблесці і славы адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, які вырабляецца ў выглядзе палотнішча са спецыяльнымі атрыбутамі (дрэўка, наверша, стужка, шнур, кутас, тасьма, махры, скаба і інш.) у адзіным экзэмпляры» (напрыклад, дзяржаўны сцяг). Флагам у сваю чаргу з’яўляецца «сімвал, які адлюстроўвае гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя асаблівасці адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай ці тэрытарыяльнай адзінкі, служыць для ідэнтыфікацыі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, вырабляецца ў выглядзе палотнішча з захаваннем устаноўленых прапорцый і можа тыражавацца»[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 мая 2012 г. № 384-З "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах"(недаступная спасылка). Pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2018. Праверана 10 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 315. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).