iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Сутачнае_вярчэнне_Зямлі
Сутачнае вярчэнне Зямлі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сутачнае вярчэнне Зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нахіл зямной восі ў адносінах да плоскасці экліптыкі (плоскасці арбіты Зямлі)

Сутачнае вярчэнне Зямлі — кручэнне Зямлі вакол сваёй восі з перыядам у адны зорныя суткі, непасрэдна назіранай праявай чаго з'яўляецца сутачнае вярчэнне нябеснай сферы. Вярчэнне Зямлі адбываецца з захаду на ўсход. Пры назіранні з Палярнай зоркі або паўночнага полюса экліптыкі вярчэнне Зямлі адбываецца супраць гадзіннай стрэлкі.

Перыяд і хуткасць вярчэння

[правіць | правіць зыходнік]
Сутачнае вярчэнне нябеснай сферы
  • Зямля круціцца з захаду на ўсход.
  • Поўны абарот (у інерцыяльнай сістэме адліку) Зямля робіць за зорныя суткі (86164,090530833 с ≈ 23 гадзіны 56 хвілін 4 секунды).
  • Вуглавая хуткасць вярчэння Зямлі с-1.
  • Лінейная хуткасць вярчэння Зямлі (на экватары) — 465,1013 м/с (1674,365 км/г).
  • Лінейная хуткасць вярчэння Зямлі на адвольнай шыраце і вышыні над узроўнем мора:
, дзе = 6378,1 км — экватарыяльны радыус, = 6356,8 км — палярны радыус.