iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Субдукцыя
Субдукцыя — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Субдукцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сема зоны субдукцыі

Субду́кцыя[1] — паводле ўяленняў тэктонікі пліт: узаемадзеянне літасферных пліт на канвергентных межах, дзе пры сустрэчным перамяшчэнні адна з пліт (звычайна акіянічная) падсоўваецца пад іншую і апускаецца ў мантыю Зямлі. Тэрмін увёў французскі вучоны П. Ангус (1951)[2].

Інтэнсіўныя тэктанічныя рухі, дэфармацыі і магматызм фармуюць над зонамі субдукцыі зоны глыбокафокусных землетрасенняў, астраўныя дугі, ланцугі вулканічных астравоў, якія атачаюць катлавіны ўскраінных мораў і аддзеленыя глыбакаводнымі жолабамі ад акіянаў, і горныя паясы актыўных кантынентальных ускраін.

Зноскі