iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Рысы
Рысы — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Рысы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рысы
польск.: Rysy
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 503 м
Адносная вышыня163 м
Першае ўзыходжанне1840 
Размяшчэнне
49°10′46″ пн. ш. 20°05′17″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаКарпаты 
Хрыбет ці масіўВысокія Татры 
Рысы (Польшча)
Рысы
Рысы
Рысы (Карпаты)
Рысы
Рысы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры́сы (польск.: Rysy, славацк.: Rysy, ням.: Meeraugspitze, венг.: Tengerszem-csúcs) — гара на польска-славацкай мяжы ў Высокіх Татрах. Мае тры вяршыні, з якіх самая высокая — сярэдняя — знаходзіцца на тэрыторыі Славакіі (2503 м), а паўночная з’яўляецца самай высокай кропкай Польшчы (2499 м). Першае задакументаванае ўзыходжанне на гару было здзейснена ў 1840 годзе Эдэ Блазі і правадніком Янам Руманам-Дрэчным, а ў 1884 годзе Тэадор Вунт і Якаб Хорвай ажыццявілі першае зімовае ўзыходжанне.