iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Ромул_Аўгуст
Ромул Аўгуст — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ромул Аўгуст

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флавій Ромул Аўгуст
лац.: Flavius Romulus Augustus
Трэмісіс з партрэтам Ромула Аўгуста
Трэмісіс з партрэтам Ромула Аўгуста
Імператар Заходняй Рымскай імперыі
31 кастрычніка 4754 верасня 476
Папярэднік Юлій Непат

Нараджэнне не раней за 461 і не пазней за 463
Смерць не раней за 511
Бацька Арэст[d]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фла́вій Ро́мул Аўгу́ст[1] (лац.: Flavius Romulus Augustus), таксама вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Ро́мул Аўгу́стул (лац.: Romulus Augustulus)[2] — апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі, уладарства якога прыпала на 475—476 гадах.

Бацька Ромула, военачальнік Флавій Арэст  (англ.), скінуў імператара Юлія Непата і ўзвеў на сталец свайго сына, пры якм і быў фактычным уладаром. Уладу Ромула Аўгуста не прызналі ні Усходняя Рымская імперыя, ні гальскі намеснік, ні сам Непат, які тым часам збег у Далмацыю[2]. Урэшце, пасля 10-месячнага ўладарства, Арэста скінулі і забілі, а Ромул быў адпраўлены ў выгнанне ў Кампанію, дзе, магчыма, і памёр[3].

Заняццё стальца

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Ромула — Флавій Арэст  (англ.), паходзіў з Паноніі, атрымаў тытул патрыцыя і быў магістрам  (англ.) італійскай арміі[4]. У жніўні 475 года Арэст, падняў паўстанне супраць Юлія Непата і захапіў сталіцу Заходняй Рымскай імперыі Равену. Імператар уцёк у Далмацыю, дзе яго дзядзька Марцэлін  (англ.) заснаваў паўнезалежная дзяржаву[5].

Сам Арэст, з невядомай прычыны адмовіўся ад прыняцця тытула імператара, а дамогся абвяшчэння імператарам свайго малалетняга сына Ромула. Але фактычна кіраваў імперыяй Арэст[6].

Падзеі ўладарства

[правіць | правіць зыходнік]

На час абвяшчэння Ромула Аўгуста імператарам, Заходняя Рымская імперыя была на мяжы знікнення. Імператарская ўлада распаўсюджвалася толькі на Італію і невялікую частку Паўднёвай Галіі[7]. Усходнерымскі імператар Леў I Макела, які памёр у 474 годзе, узводзіў на сталец Заходняй Рымскай імперыі двух чалавек — Пракопія Антэмія і Юлія Непата, таму яго пераемнік Зянон, таксама як і намеснік Паўночнай Галіі Афраній Сіягрый  (руск.) адмовіліся прызнаць Ромула імператарам Захаду, лічылі яго ўзурпатарам[6].

Пра дзейнасць самога Ромула нічога не вядома. У час яго ўладарства ў Рыме, Медыялане, Равене і Арэлаце чаканілі залатыя соліды[6]. Некалькі знойдзеных срэбраных манет былі адчаканена ў Равене, а медных манет часоў уладарства Ромула не знойдзена.

Найбольш сур’ёзнай праблемай гэтага часу было кіраванне войскамі варварскіх наймітаў[6]. Пасля 10-месячнага уладарства, супраць Арэста і Ромула падняла паўстанне армія, амаль цалкам складзеная з герулаў, ругаў  (руск.) і скіраў[3]. Салдаты ведалі, што рымскі ўрад заключыў з германцамі іншых частак Заходняй Рымскай імперыі дамову, што мясцовыя землеўладальнікі вылучаць пэўную частку сваіх зямель для германскіх перасяленцам[8]. Прынцып не распаўсюджваўся на Італію, аднак салдаты з германскіх плямёнаў, раскватараваныя на паўвостраве, патрабавалі, каб тое самае было зроблена і на іх карысць[9]. Яны не настойвалі, каб ім вылучылі дзве траціны зямлі, як было зроблена на пачатку V ст. імператарам Ганорыем для вестготаў, якія напалі на Галію. Салдаты лічылі, што для іх патрэб хопіць і адной траціны зямель[8]. Насуперак чаканням Арэст адмовіў салдатам[6]. Таксама, магчыма, раней Арэст зямлю як ўзнагароду за скіданне Юлія Непата, таму салдаты яго і падтрымалі[3]. Іншай прычынай бунту было пагаршэнне фінансавання рымскай арміі скарбам, бо даходаў з адной толькі Італіі не хапала[10].

Абураныя салдаты абралі правадыром аднаго з галоўных военачальнікаў Арэста Флавія — Адаакра[3], германца паходжаннем (скірам або, магчыма, ругам). Бацька Адаакра быў паслом Атылы ў Канстанцінопалі, а пасля яго смерці ўступіў у армію заходняга імператара Пракопія Антэмія і дапамагаў Арэсту скінуць Юлія Непата[3].

Сутыкнуўшыся з варожым стаўленнем войскаў, Арэст зачыніўся ў акружаным магутнымі сценамі Тыцынуме, які, аднак, быў узяты і разрабаваны[10]. Каля Плацэнтыі 28 жніўня 476 года ён быў узяты ў палон і пакараны смерцю[10]. Яго брат Павел загінуў у бітве ў лесе каля Равены, і тады Адаакр, які ўступіў у горад, прымусіў Ромула адмовіцца ад улады 4 верасня 476 года[11]. Адаакр, калі даведаўся пра вяртанне ўсходняга імператара Зянона Ісаўраніна на сталец, выслаў ад імя скінутага Ромула Аўгуста сенацкую дэлегацыю ў Канстанцінопаль з паведамленнем, што:

«не было ніякай патрэбы ствараць ім асобнае царства; што для абодвух бакоў хапала б аднаго Зянона як агульнага іх імператара; што сенат рымскі надаў галоўнае начальства Адааху [Адаакру], чалавеку, які па дзяржаўным розуме і ваяўнічасці здольны ахоўваць дзяржаву»[12].

Таксама сенат прасіў Зянона надаць Адаакру тытул патрыцыя і дазволіць кіраваць Італіяй[13]. Зянон не адразу, але задаволіў іх просьбу. Адаакр пазней прысягнуў на вернасць імператару Усходняй Рымскай імперыі і кіраваў у Італіі як прадстаўнік візантыйскай улады[6]. Таму тэарэтычна імперыя заставалася адзінай[14].

Пазнейшае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
Ромул Аўгуст зракаецца стальца (ілюстрацыя 1880 года).

Лёс Ромула пасля скідання са стальца пэўна невядомы. У запісах Ананіма Валезія згадана, што Адаакр, «пашкадаваўшы яго за малы ўзрост і, крануты яго прыгажосцю», злітаваўся над Ромулам, загадаў выплочваць штогадовую пенсію ў 6 тысяч солідаў і саслаў разам з маці ў кампанскі палац Лукула на мізенскім мысе[15][16]. Аднак Іардан і Марцэлін Коміт не згадваюць пра штогадовую пенсію[17]. Лукуланскі палац, пабудаваны вядомым рымскім военачальнікам эпохі рэспублікі Луцыем Ліцыніем Лукулам  (англ.) (консул 74 гады да н.э.), служыў вілай імператару Тыберыю[6]. З Ромулам у ссылку паехалі сваякі і значная світа[6].

Крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што Ромул пасяліўся ў палацы Лукула. Пасля пра Ромула няма ніякіх згадак. Хутчэй за ўсё, Ромул быў заснавальнікам манастыра побач з палацам[6]. Манастыр Ромула стаў найбоей вядомы падчас пантыфіката Рыгора I Вялікага і існаваў яшчэ ў X стагоддзі[6].

Магн Аўрэлій Касіядор, сакратар караля остготаў Тэадорыха Вялікага, напісаў ліст нейкаму Ромулу ў 507 годзе, у якім пацвярджаў пенсію, што яму выдавалася[18]. Томас Ходжкін  (англ.), перакладчык твораў Касіядора, пісаў у 1886 годзе, што Ромул Аўгуст і згаданы ў лісце Касіядора Ромул, магчыма, адна і тая асоба[19]. Імаверна, былы імператар памёр да аднаўлення візантыйскай улады ў Італіі (да сярэдзіны VI стагоддзя), бо гісторык Пракоп Кесарыйскі, які пісаў пра Ромула як пра апошняга ўладара заходняй часткі імперыі, не згадвае былога імператара як жывога пры апісанні візантыйска-гоцкіх войнаў  (руск.)[6].

Ромул Аўгуст у культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомы мастацкія творы, у якіх Ромул Аўгуст выступае галоўным або адным з галоўных герояў:

  1. PLRE 1980.
  2. а б Энциклопедический исторический словарь. — М. : РИПОЛ Классик, 2011. — 752 с. — (Словари нового века).
  3. а б в г д Грант 1998.
  4. Jones A. H. M. Orestes 2 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1971—1992. — Vol. I—III.
  5. Gibbon 1994, p. 400.
  6. а б в г д е ё ж з і к Mathisen & Nathan 1997.
  7. Hollister 2005, p. 32.
  8. а б Gibbon 1994, p. 402.
  9. Bryce 1961, p. 24.
  10. а б в Хізер 2010, с. 668.
  11. Хізер 2010, с. 669.
  12. Малх Філадэльфіец. Гісторыя. Урывак 12.
  13. Рыжоў 2001.
  14. Краучик, Ш. Два аспекта 476 года (арх. 27 ліпеня 2013) // Historia: Zeitschrift für Alte Geschichte. — 1986.
  15. Gibbon 1994, p. 406.
  16. Ананім Валезія. Частка апошняя. Жыццяпіс Тэадорыха. VIII. 38.
  17. Марцэлін Коміт. Хроніка. 476.
  18. Магн Аўрэлій Касіядор. Variae. III. 35.
  19. [Каментарыі Томаса Ходжкіна] // The Letters of Cassiodorus. — L. : Henry Frowde, 1886.

Першасная літаратура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гиббон, Эдуард. История упадка и разрушения Великой Римской империи. — М. : ТЕРРА, 2008. — Т. 4. — ISBN 978-5-275-01704-5.
  • Грант, М. Ромул Август // Римские императоры. — М. : ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
  • Рыжов, К. В. Ромул Августул // Все монархи мира. Греция, Рим, Византия. — М., 2001.
  • Хизер, Питер. Падение Римской империи. — М., 2010. — 800 с. — ISBN 978-5-17-057027-0.
  • Bryce, James Bryce. The Holy Roman Empire. — Schocken Books, 1961.
  • Martindale J. R. Romulus Augustus 4 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. M. Jones, J. R. Martindale. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II: A.D. 395–527. — P. 949—950. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
  • Gibbon, Edward. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire / David Womersley, ed. — L. : Penguin Books, 1994. — Vol. 3.
  • Heather, Peter. Medieval Europe: A Short History. — N. Y. : McGraw Hill, 1995.
  • Hollister, C. Warren. The Fall of the Roman Empire. — L. : Penguin Books, 2005.
  • Murdoch, Adrian. The Last Roman: Romulus Augustulus and the Decline of the West. — Stroud : Sutton, 2006.
  • Norwich, John Julius. Byzantium: A Short History. — N. Y. : Vintage, 1997. — 496 p. — ISBN 0-679-45088-2.
  • Зельскі А. Г. Ромул Аўгуст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).