Пу І
Пу І | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
маньчж. ᡦᡠ ᡳ кіт.: 溥儀 кіт.: 爱新觉罗·溥仪[1] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуансюй | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1906[2][3][…] |
||||||
Смерць |
17 кастрычніка 1967[4][5] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Айсінь Гёро | ||||||
Імя пры нараджэнні |
маньчж. ᡦᡠ ᡳ кіт.: 溥儀 |
||||||
Бацька | Zaifeng, Prince Chun[d][6] | ||||||
Маці | Youlan[d] | ||||||
Жонка | Імператрыца Ваньжун[d], Tan Yuling[d], Wenxiu[d], Лі Юйцынь і Li Shuxian[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | імперыя Цын | ||||||
Званне | генералісімус | ||||||
Камандаваў | Manchukuo Imperial Army[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пу І (7 лютага 1906[2][3][…], Асабняк князя Чунь[d], Пекін — 17 кастрычніка 1967[4][5], Дунчэн[d]) — кітайскі палітычны дзеяч; дзясяты прадстаўнік маньчжурскай дынастыі Айсінь Гёро, апошні імператар дзяржавы Цын (1908—1912, заставаўся тытулярным імператарам да 1924). З 1932 года Вярхоўны правіцель, а з 1934 года імператар Маньчжоу-го, галоўнакамандуючы Маньчжурскай імператарскай арміяй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вызначаны ў спадчыннікі свайму дзядзьку — імператару Гуансюю (Цзай Цянь) імператрыцай Цысі. Узышоў на трон 2 снежня 1908 года, рэгентамі былі прызначаны яго бацька — князь Чунь і ўдава Гуансюя — Лун’юй. Ва ўмовах распачатай Сіньхайскай рэвалюцыі Лун’юй ад імя малалетняга імператара заявіла аб яго адрачэнні ад пасаду (12.2.1912). Захаваў імператарскі тытул, права карыстання імператарскім палацам, рэспубліканскі ўрад абавязаўся таксама выплачваць яму штогадовую пенсію. У ліпені 1917 года часова вернуты да ўлады генералам-манархістам Чжан Сюнем, які заняў Пекін. Пасля ўзяцця Пекіна войскам генерала-рэспубліканца Фэн Юйсяна 5 лістапада 1924 года пазбаўлены тытулаў і асаблівых правоў і ў той жа дзень выгнаны з палаца. Пасяліўся ў пасольстве Японіі, затым пераехаў на тэрыторыю японскай канцэсіі ў Цяньцзіні. У верасні 1931 вёў перамовы з японскім ваенным міністрам Мінамі Дзіра аб вяртанні на пасад у абмен на адрынанне ад Кітая на карысць Японіі Маньчжурыі і стварэнне на яе тэрыторыі дзяржавы Маньчжоу-го. Пасля ўварвання японскай арміі ў Маньчжурыю і абвяшчэння Маньчжоу-го стаў кіраўніком дзяржавы (з 9 сакавіка 1932 — вярхоўным кіраўніком), а 1 сакавіка 1934 года — імператарам Маньчжоу-го. Не валодаў рэальнай уладай і быў толькі выканаўцам загадаў камандавання Квантунскай арміі.
У жніўні 1945 года ў Мукдэне захоплены савецкімі войскамі ў самалёце, які вылятаў у Японію, дастаўлены ў Чыту, затым перамешчаны пад Хабараўск, дзе ўтрымліваўся ў лагеры для высокапастаўленых ваеннапалонных. Удзельнічаў як сведка ў Такійскім працэсе (1946-48). 31 ліпеня 1950 года перададзены КНР і змешчаны ў Фушуньскую турму для ваенных злачынцаў у Ляаніне. У час Карэйскай вайны (1950-53) на некаторы час быў пераведзены ў Харбін.
Вызвалены з турмы 4 снежня 1959 года, як «перавыхаваны». Пасліўся ў Пекіне, працаваў ў Пекінскім батанічным садзе. У 1960 годзе выпусціў кнігу ўспамінаў «Першая палова майго жыцця», у якой, у прыватнасці, раскайваўся ў сваіх злачынствах і выражаў адданасць камуністычнаму Кітаю. Член Народнага палітычнага кансультатыўнага савета КНР з 1962 года. З пачаткам «культурнай рэвалюцыі» ў 1966 годзе паводле загаду Чжоу Эньлая ўзяты пад узмоцненую ахову.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- «Апошні імператар» — фільм Бернарда Берталучы (1987).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.thepaper.cn/newsDetail_forward_2476424 Праверана 7 ліпеня 2024.
- ↑ а б Pu Yi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Puyi // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б Pu Yi // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Qing Xuantong // Babelio — 2007.
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 416. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7