iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Прага_3
Прага 3 — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Прага 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прага-3

Прага-3 (чэшск.: Městská čast Praha 3) — адзін з адміністрацыйных раёнаў правабярэжнай Прагі. Плошча 6,49 км², насельніцтва 78 424 (2006). Утвораны ў 1960 г., калі ў яго склад увайшло некалькі перш падзеленых гарадскіх камун: Жыжкаў (цалкам); Вінаграды, Высачаны і Страшніцы (часткова). Прага-3 — гэта густанаселены і даволі дарагі раён. У заходняй частцы Жыжкава, блізкай да цэнтра горада, развіты секс-турызм і індустрыя эскорт-паслуг, ва ўсходняй размешчаны гандлёвыя цэнтры. Кошт кватэр у гэтым раёне вельмі высокі[1]. Пры гэтым значную частку тэрыторыі раёна займаюць старыя могілкі Ольшаны. Асноўныя славутасці: Нацыянальны музей Прагі, статуя Яна Жыжкі, а таксама Жыжкаўская тэлевежа.

Зноскі