Пол Мілграм
Пол Мілграм | |
---|---|
англ.: Paul Milgrom | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1948[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | эканоміка[2] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Уілсан |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | profiles.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пол Роберт Мілграм (англ.: Paul Robert Milgrom; нар. 20 красавіка 1948[1], Дэтройт, Мічыган) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2020) (разам з Робертам Уілсанам) за «удасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва іх новых фарматаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 красавіка 1948 года ў Дэтройце, штат Мічыган[7]. Яго бацька — Абрам Ісаак Мілграм (1914—1989)[8], выхадзец з Таронта, быў маляром[9][10]; маці — Ганна Ліліян Мілграм (народжаная Фінкельштэйн, 1917—1997) была хатняй гаспадыняй[11]. Бацькі паходзілі з сем’яў яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі[12]. У сям’і расло чацвёра сыноў. Калі ён быў дзіцем сям’я пераехала ў Оўк Парк, дзе Пол скончыў сярэднюю школу.
Атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы з адзнакай у Мічыганскім універсітэце у 1970 годзе, ступень магістра навук па статыстыцы ў 1978 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Быў ганараваны доктарскай ступені (PhD) па бізнэсе ў Стэнфардскім універсітэце ў 1979 годзе.
Выкладчыцкую дзейнасць пачаў на пасадзе асістэнта-прафесара ў 1979—1981 гадах, асацыяваным прафесарам у 1981—1982 гадах, прафесарам у 1982—1983 гадах на факультэце эканомікі кіравання і прыняцця рашэнняў у Келагскай школе менеджменту пры Паўночна-Заходнім універсітэце. Затым выкладаў у Ельскім універсітэце у якасці запрошанага прафесара у 1982—1983 гадах, прафесара эканомікі і менеджменту ў 1983—1985 гадах, Уільямс Бразерс прафесара менеджменту і прафесара эканомікі ў 1985—1987 гадах. Пасля выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на пасадзе прафесара эканомікі з 1987 года, дырэктара Стэнфардскага Інстытута тэарэтычнай эканомікі ў 1989—1991 гадах, Шырлі і Леанард Элі-малодшы прафесара гуманітарных і прыродазнаўчых навук з 1993 года, старэйшага навуковага супрацоўніка Стэнфардскага інстытута даследаванняў эканамічнай палітыкі з 2007 года[13].
У 1996 годзе прачытаў замест памерлага Уільма Вікры лекцыю на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. Быў прэзідэнтам Міжнароднай заходняй эканамічнай асацыяцыі у 2007 годзе[13].
З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 1992 года, абраным членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 2006 года, членам з 1980 года, а ганаровым фела з 2020 года Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, абраны фела Таварыства тэорыі гульняў з 2017 года, абраны фела групы па тэорыі фінансаў з 2017 года, фела Эканаметрычнага таварыства з 1984 года, членам Таварыства актуарыяў з 1974 года[13].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Другім шлюбам (з 2000 года) жанаты на Еве Меерсан Мілграм. Мае дваіх дзяцей ад першага шлюбу — Джошуа Терстан Мілграм і Элана Терстан Мілграм[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны[13]:
- 2007 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду за працу «Рынкавы дызайн»;
- 2007 — Clarivate Citation Laureates;
- 2008 — прэмія Эрвіна Плэйна Немерса ў галіне эканомікі;
- 2012 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award па эканоміцы, фінансах і менеджменце;
- 2014 — прэмія «Залаты гусь»;
- 2015 — грант за працу «Дызайн аўкцыённага рынку» ад Нацыянальнага навуковага фонду;
- 2017 — прэмія дэкана «за выбітны педагагічныя дасягненні ў галіне вышэйшай адукацыі» ад Школы гуманітарных і прыродазнаўчых навук Стэнфардскага ўніверсітэта;
- 2017 — прэмія за інавацыйныя колькасныя прыкладання ад Чыкагскай таварнай біржы і Навукова-даследчага інстытута матэматычных навук;
- 2018 — прэмія Джона Карці «за развіццё навукі» ад Нацыянальнай акадэміі навук ЗША;
- 2020 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля[14].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #128712139 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ а б https://profiles.stanford.edu/paul-milgrom Праверана 28 красавіка 2020.
- ↑ http://orcid.org/0000-0002-1919-4138 Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Paul Milgrom — Стэнфардскі ўніверсітэт. Праверана 28 красавіка 2020.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
- ↑ milgrom.net — афіцыйны сайт
- ↑ Abraham Isaac Milgrom: Obituary. The Detroit Jewish News, March 3, 1989
- ↑ Paul Milgrom. Auctions and Bidding. The Journal of Economic Perspectives, Volume 3, Issue 3, 1989; p. 3—22.
- ↑ Simon Board. Bidding for Contracts
- ↑ Anne Lillian Milgrom (née Finkelstein): Obituary. The Detroit Jewish News, August 22, 1997
- ↑ Семья Милгром-Финкельштейн в переписи населения США 1940 года
- ↑ а б в г д Paul Robert Milgrom CV//Stanford University, 11.06.2020
- ↑ Пресс-релиз Нобелевского комитета по экономике — 2020 год
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Дэтройце
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выпускнікі Стэнфарда
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Правадзейныя члены Эканаметрычнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта