iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Партугалія
Партугалія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Партугалія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партугальская Рэспубліка
парт.: República Portuguesa
Герб Партугаліі
Сцяг Партугаліі Герб Партугаліі
Размяшчэнне Партугаліі (цёмна-зялёны):
— у Еўропе (светла-зялёны і цёмна-шэры)
— у Еўрапейскім саюзе (светла-зялёны)
Гімн: «A Portuguesa»
Дата незалежнасці 5 кастрычніка 1143 (ад Каралеўства Леон)
Афіцыйная мова Партугальская[1]
Сталіца Лісабон
Найбуйнейшыя гарады Лісабон, Порту
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Марселу Рэбелу ды Соза
Антоніу Кошта
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
109-я ў свеце
92 391 км²
0,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

10 707 924 чал. (77-я)
114 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$236,049 млрд[2]  (46-ы)
$22 232[2]
Этнахаронім партугалец, партугалка, партугальцы
Валюта Еўра (EUR, €) [3],
Партугальскія манеты еўра
Інтэрнэт-дамен .pt [4]
Код ISO (Alpha-2) PT
Код ISO (Alpha-3) PRT
Код МАК POR
Тэлефонны код +351
Часавыя паясы +0, улетку +1
  1. мірандскаярэгіянальная мова
  2. а б Portugal(недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. Да 2002 — Партугальскі эскуда.
  4. Таксама .eu, як член ЕС.

Партуга́лія (парт.: Portugal), Партуга́льская Рэспу́бліка (парт.: República Portuguesa) — дзяржава, размешчаная на паўднёвым захадзе Еўропы, на Пірэнейскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Еўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлантычным акіянам на захадзе і поўдні і Іспаніяй на поўначы і ўсходзе. Атлантычныя архіпелагі Азорскіх астравоў і Мадэйры з’яўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названа ў гонар яе другога па велічыні горада, Порту[1].

Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселены з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазней былі інтэграваны ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталі месцам пасялення германскіх народаў, як то свеваў, швабаў, вандалаў і вестготаў. У VIII стагоддзі большая частка Пірэнейскага паўвострава была заваявана маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасля былі выгнаны тампліерамі. Падчас хрысціянскай Рэканкісты, Партугалія зацвердзілася як незалежная ад Леона каралеўства ў 1139 годзе, з’яўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацыянальных дзяржаў[2].

У XV і XVI стагоддзі, у выніку дзейнасці мясцовых піянераў эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, Партугалія пашырыла ўплыў у свеце і стварыла глабальную імперыю, якая ўключала ўладанні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі і Паўднёвай Амерыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў свеце. Партугальская імперыя была першай глабальнай імперыяй у гісторыі[3], а таксама самым доўгай еўрапейскай каланіяльнай імперыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сеўты ў 1415 годзе, да перадачы Макаа да Кітаю ў 1999 годзе. Тым не менш, міжнародны статус краіны, быў значна зніжаны ў XIX стагоддзі, асабліва пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі і іншых найбуйнейшых калоній.

Пасля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была заменена ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасля партугальскіх каланіяльных войн і рэвалюцыі гваздзікаў у 1974 годзе, пасля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макаа, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.

Партугалія з’яўляецца развітой краінай з вельмі высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. Краіна размяшчаецца на 19 месцы ў свеце паводле паказчыку якасці жыцця, а таксама дзякуючы моцнай сістэме аховы здароўя. Партугалія з’яўляецца адной з найбольш глабалізаваных і мірных краін свету[4], членам Еўрапейскага саюза і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама членам-заснавальнікам Лацінскага саюза, Арганізацыі Ібера-амерыканскіх дзяржаў, АЭСіР, НАТА, Садружнасці партугаламоўных краін, Еўразоны і Шэнгенскага пагаднення.

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]
Старажытны рымскі храм у Эвары

Ранняя гісторыя Партугаліі сумесна звязана з астатняй часткай Пірэнейскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (лац.: Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі і кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжанне народам, як галекі, лузітаны, кельтыкі і кінеты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зведала прыход фінікійцаў і карфагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспубліцы як вобласць Лузітанія і частка вобласці Галецыя. Пасля падзення Рыму з 409 года ў рэгіёне пасяліліся германскія плямёны, як свевы, буры і вестготы. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў V стагоддзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іх паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у Лісабоне[5].

У 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кордаўскага халіфата, дынастыі Альмаравідаў.

Замак у Гімарайнш, вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасці

У перыяд Рэканкісты хрысціяне адваявалі Пірэнейскі паўвостраў ад мусульманскага і маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісце і ў мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Менда II Гансальвешы, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.

У 1093 годзе графства было адноўлена і перададзена ў валоданне Генрыху Бургундскаму Альфонсам VI за яго ролю ў Рэканкісце, цэнтрам зноў створанай дзяржавы стаў горад Брага. 24 чэрвеня 1128 года ў бітве пры Сан Мамадэ Афонсу Энрыкіш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундскага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу і яе каханка Фернана Перэша, тым самым стаўшы аднаасобным лідарам. Афонсу I Вялікі афіцыйна абвясціў пра незалежнасць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 года пасля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант з’яўлялася ленам Каралеўства Леона, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона і Кастыліі, а ў 1179 годзе Папам Аляксандрам III.

Афонсу I Вялікі і яго пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя яго каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяццем каралеўствам тэрыторыі Алгарві. У 1348 і 1349 гадах, як і ў астатняй Еўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай смерці[6]. У 1373 годзе Партугалія склала саюз з Англіяй, які з’яўляецца самым працяглым альянсам у свеце.

У 1383 годзе, кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстанне прывяло да крызісу 13831385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты і простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генералам Нуну Альварэшам Перэйрам, нанесла паражэнне Кастыліі ў бітве пры Алжубароце. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ з’яўляецца сімвалам славы і змагання за незалежнасць Партугаліі ад суседняй Іспаніі.

Каланізацыя і міжнародны гандаль

[правіць | правіць зыходнік]
Афонсу I Вялікі, заснавальнік і першы кароль Партугаліі
Васка да Гама прыбывае ў Індыю

У наступныя дзесяцігоддзі Партугалія ўзначаліла даследаванне свету і ўзяла на сябе ролю лідара эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Інфант Дон Генрых Мараплавец, сын караля Жуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калонію шляхам заваёвы мусульманскай Сеўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтр гандлю ў Паўночнай Афрыцы. Пасля гэтага рушылі адкрыцці ў Атлантычным акіяне: востраў Мадэйра і Азорскія астравы, што прывяло да першых рухаў каланізацыі.

На працягу XV стагоддзя, партугальскія даследчыкі адплывалі ад берага Афрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спецыямі, якія яны шукалі ў Індыі. Тардэсільяскі дагавор, які быў прызначаны для вырашэння спрэчкі, якая была створана пасля вяртання Хрыстафора Калумба, быў падпісаны 7 чэрвеня 1494 года, падзяліў зноў адкрытыя землі па-за межамі Еўропы паміж Партугаліяй і Іспаніяй па мерыдыяне 370 ліг на захад ад Каба-Вердэ, ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзе Васка да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі і прынёс эканамічны росквіт Партугаліі і яе насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.

У 1500 годзе Педру Кабрал дасягнуў узбярэжжа Бразіліі і абвясціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў Афонсу ды Албукеркі заваяваў востраў Гоа ў Індыі, востраў Армуз у Персідскім заліве і Малаку, якая ў цяперашні час належыць Малайзіі. Такім чынам, Партугальская імперыя атрымала ўладу над гандлем у Індыйскім акіяне і паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць Усходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Еўропы ў такіх месцы, як Тайвань, Японія, востраў Тымор, яны былі першымі еўрапейцамі, якія выявілі Аўстралію і нават Новую Зеландыю[7].

22 красавіка 1529 года быў складзены Сарагоскі дагавор паміж Партугаліяй і Іспаніяй, які дапаўняў папярэдні дагавор антымерыдыянам адносна лініі Тардэсільяскага дагавора. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у свеце з XV стагоддзя да пачатку XVI стагоддзя.

У 1910 годзе манархія была зрынутая, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны ў 1926. Прынятая канстытуцыя ў 1976 абвясціла парламенцкую рэспубліку.

Лагуна на воставе Сан-Марцін на Азорскіх астравах
Коркавы дуб на пшанічным полі з’яўляецца знакавым сімвалам Алентэжу
Тыповыя для Алгарві камяністыя пляжы

Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ і два архіпелагі ў Атлантычным акіяне, як Мадэйра і Азорскія астравы. Мацерыковая частка Партугаліі падзеляецца на дзве частцы сваёй галоўнай ракой Тэжу, якая цячэ з Іспаніі і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Лісабона. Паўночная частка краіны гарыстая і парэзаная далінамі рэк, у той час як поўдзень краіны, як Алгарві і Алентэжу, характарызуецца раўніным тыпам мясцовасці.

Самай высокай вяршыняй у Партугаліі з’яўляецца аднайменная гара на востраве Піку на Азорскіх астравах. Гэты старажытны вулкан, які мае вышыню ў 2 351 метраў з’яўляецца вельмі знакавым сімвалам Азорскіх астравоў. На мацерыковай частцы самай высокай з’яўляецца гара Сера-да-Эштрэла, якая мае вышыню ў 1 991 метраў над узроўнем мора і з’яўляецца важным цэнтрам прыцягнення для лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту.

На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэк Дару і Тэжу. У верхніх плынях яны вузкія і глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца і каля берага Атлантычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасці геаграфічных абласцей краіны. Сярод іншых рэк варта адзначыць раку Авэ.

Партугалія мае міжземнаморскі клімат у адпаведнасці з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена і з’яўляецца адной з самых цёплых краін Еўропы, бо сярэдняя гадавая тэмпература ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы і больш за 18 °C на поўдні краіны. Рэгіён Алгарві мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў Іспаніі ці Паўднёвай Каліфорніі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі Дору. Гара Піку атрымліваюць найбольшую колькасць ападкаў, гэта значыць больш за 6250 мм у год, у адпаведнасці з дадзенымі Партугалькага інстытута метэаралогіі[8].

У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпература можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпература можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпературы склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ў Амарэлежы, аднак гэты раён не з’яўляецца самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэнняў. Снегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы і ў цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасці, у раёнах Віла-Рэал, Браганса, Візеу і Гуарда. Узімку тэмпература можа апускацца ніжэй за −10 °C. У паўднёвай частцы Партугаліі снег можа назірацца ў любы час з кастрычніка па май, але ён з’яўляецца даволі рэдкай з’явай, асабліва на раўніных участках.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Партугалія — парламенцкая[крыніца?] рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў.

  • Урад узначальвае прэм’ер-міністр, які, як правіла, з’яўляецца лідарам партыі, што перамагае на парламенцкіх выбарах. Прэм’ер-міністр фарміруе склад свайго кабінета.

Урад Партугаліі — Старшынства міністраў, у ліку якога 14 міністраў:

  1. замежных спраў,
  2. сельскай гаспадаркі, вясковага развіцця і рыбалоўства,
  3. грамадскіх інстытутаў, транспарта і камунікацый,
  4. фінансаў і грамадскага кіравання,
  5. працы і грамадскай салідарнасці,
  6. аховы здароўя,
  7. нацыянальнай бяспекі,
  8. адукацыі,
  9. ўнутранага кіравання,
  10. юстыцыі,
  11. навукі, тэхналогіі і вышэйшай адукацыі,
  12. культуры,
  13. аховы навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага парадку і мясцовага развіцця,
  14. эканомікі і новаўвядзенняў.[9]

У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж дзвюма партыямі: сацыялістычнай і сацыял-дэмакратычнай.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзелена на правінцыі. Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акругаў. Астраўныя землі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць стан аўтаномных абласцей. Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі.

Размешчаная на ўзбярэжжы р. Тэжу. Плошча сталіцы складае — 84 км.кв. Насельніцтва — 556 797 чалавек. Вялікі Лісабон (горад з прадмесцямі) — 2.750 км.кв. і насельніцтвам у 2,1 млн чалавек.

Колькасць

  • 1961 г. — 9,1 млн чал.
  • 1976 г. — 9,7 млн чал.
  • 1986 г. — 10,3 млн чал.
  • 1998 г. — 9,8 млн чал.[крыніца?]
  • 2007 г. — 10,6 млн чал.

Узроставы склад: да 14 гадоў : 16,4 % (м.р. — 912,995 / ж.р. — 835,715) 15-64 гадоў : 66,2 % (м.р. — 3,514,905 / ж.р. — 3,555,097) больш за 65 гадоў : 17,4 % (м.р. — 764,443 / ж.р. — 1,093,755)[10]

Сярэдні век — 39,1 год. (для мужчын — 37 гадоў; для жанчын — 41,3 г.). Гадавы прырост 0,305 %. Нараджальнасць — 10,45 (на тысячу чалавек). Смяротнасць — 10,62 (на тысячу чалавек)[10]

Партугалію называюць краінай паэтаў. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў за прозу. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Іберыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай. У гэты час узніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі класічнымі паэтамі Партугаліі з’яўляюцца Луіс дэ Камоэнс і Фернанда Песоа. Існуе шэраг іншых, менш вядомых мастакоў слова, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленне сучаснай партугальскай літаратуры.

Вінаградныя плантацыі

Пасля рэвалюцыі гваздзікаў у 1974 годзе, якая завяршылася заканчэннем аднаго з самых прыкметных фаз эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў 1960-х гадоў[11], адбыліся істотныя змены ў штогадовым эканамічным росце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зменлівай сучаснай глабальнай эканомікі. З 1990 года мадэль эканамічнага развіцця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажывання і стала накіравана на экспарт, прыватныя інвестыцыі і развіццё сектара высокіх тэхналогій. Бізнес-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як тэкстыльную вытворчасць, вытворчасць адзення, абутку і коркі[12], а таксама вырабаў з дрэва і напоі[13].

Таксама ў Партугаліі пашыраны чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, развіваецца хімічная, нафтаперапрацоўчая і нафтахімічная, цэментная, шкло-керамічная прамысловасці. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Каля паловы апрацоўваемых зямель занята раллёй, вінаградарствам, пладаводствам, аліўкавымі насаджэннямі. У жывёлагадоўлі пераважае развядзенне буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўля, свінагадоўля. Асноўнымі знешнегандлёвыя партнёрамі з’яўляюцца краіны Еўрапейскай супольнасці.

Большасць прамысловых прадпрыемстваў, бізнес і фінансы сканцэнтраваны ў Лісабоне і Порту, найбуйнешых мегаполісах Партугаліі. Раёны Авейру, Брага, Каімбры, Лейрыі з’яўляюцца найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі па-за межамі гэтых двух галоўных сталічных абласцей.

Партугалія карыстаецца еўра, як нацыянальнай валютай, эканоміка краіны знаходзіцца ў галіне еўразоны з моманту яе запуску. Цэнтральны банк Партугаліі з’яўляецца неад’емнай часткай еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў.

Некаторыя рэкі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V — Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938» Архівавана 1 сакавіка 2008.
  2. Brian Jenkins, Spyros A. Sofos, «Nation and identity in contemporary Europe», p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5
  3. Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481
  4. Global Peace Index Архівавана 16 кастрычніка 2011.. Institute for Economics and Peace.
  5. Milhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses Архівавана 1 студзеня 2016.. Rádio e Televisão de Portugal
  6. Black Death. Great Moments in Science, ABC Science
  7. Map proves Portuguese discovered Australia: new book, in Reuters
  8. «Instituto de Meteorologia, IP Portugal» Архівавана 18 студзеня 2013.. Meteo.pt.
  9. Portal do Governo: http://www.portugal.gov.pt/Portal/PT/Governos/Governos_Constitucionais/GC17/Ministerios/
  10. а б - The World Fact Book Архівавана 19 мая 2020. — Дадзеныя сайта ЦРУ па рэгіёнах і краінах свету
  11. Fundação da SEDES. As primeiras motivações Архівавана 19 сакавіка 2012.
  12. Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4
  13. Investing in Portugal Report. Financial Times