iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Папскі_ўніверсітэт_Святога_Крыжа
Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа
лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis
Заснаваны 1984
Рэктар Luis Navarro[d]
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт pusc.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа (лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа паўстаў па ініцыятыве Хасэмарыі Эскрыва дэ Балагера, каб стварыць у Рыме універсітэцкі цэнтр даследаванняў і падрыхтоўкі ў галіне царкоўных навук. Пераемнік Эскрыва дэ Балагера на чале Opus Dei, Альвара дэль Портільё, атрымаўшы неабходныя дазволы ад Святога Прастолу, выканаў гэтае з 1984/1985 навучальнага года з адкрыццём Рымскага акадэмічнага цэнтра Святога Крыжа. У 1986 годзе адкрыўся Вышэйшы інстытут рэлігійных навук, які адносіўся да факультэта тэалогіі. 9 студзеня 1990 года дэкрэтам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі тагачасны Рымскі акадэмічны цэнтр Святога Крыжа быў ператвораны ў Рымскі Атэнэум Святога Крыжа, а 15 ліпеня 1998 года стаў Папскім універсітэтам Святога Крыжа.

  • Факультэт інстытуцыянальных сацыяльных камунікацый
  • Факультэт кананічнага права
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт тэалогіі

Зноскі

  1. http://www.pusc.it/info/le-sedi Праверана 5 лютага 2020.