Опіум
О́піум, опій (з лац.: opium) — моцнадзейны наркотык, які атрымліваюць з высушанага на сонцы млечнага соку недаспелых макавак опіумнага маку (лац. Papaver somniferum). Змяшчае каля 20 алкалоідаў[1]. У традыцыйнай медыцыне дзякуючы высокаму ўтрыманню марфінавых алкалоідаў выкарыстоўваўся як моцны болесуцішальны сродак. Аднак ён хутка выклікаў наркатычную залежнасць і цяпер ужываецца толькі як сыравіна для атрымання медыцынскіх прэпаратаў (марфіну, кадэіну, папаверыну і іншых), а таксама для сінтэзу наркотыка гераіну.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі опіуму адносяцца да 300-х гадоў да н.э. Опіум ужываўся ў Старажытнай Грэцыі, яго болесуцішальныя ўласцівасці згадваў Гіпакрат. У далейшым (у 1 тысячагоддзі н.э.) ужыванне опіуму распаўсюдзілася на ўсход, у Індыю, Кітай. Ужыванне опіумнага маку ў Сярэднявеччы не зафіксавана. Пік ужывання опіуму ў Еўропе прыйшоўся на канец XIX стагоддзя.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Опіум атрымліваюць з опіумнага маку, надразаючы галоўкі, пасля ападзення пялёсткаў. Белае смалістае рэчыва, якое выцякае з галоўкі, паступова цвярдзее і становіцца карычневым. Гэта і ёсць опіум, які ўтрымлівае каля 20 алкалоідаў, уключаючы марфін (10 %), кадэін (0,5 %), наркацін (наскапін), тэбаін і папаверын.[3]:558
У наш час асноўныя пасяўныя плошчы опіумнага маку сканцэнтраваны ў т.зв. «Залатым трохвугольніку» (Паўночны Тайланд, Лаос, Бірма), а таксама ў Афганістане. Паводле даных штогадовага дакладу кіравання ААН па наркотыках і злачыннасці, плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане цяпер пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых, і складае 193 000 га (на 2006 год у Афганістане выраблялася 92% ад яго сусветнай вытворчасці роўнай 6630 тон)[4]. Збор ураджая опіумнага маку ў 2007 годзе ўзрос да 8200 тон — гэта ў 2,4 разы больш, чым у 2002 годзе, калі кааліцыйныя войскі пачалі баявыя дзеянні супраць арміі талібаў. У той жа час, паводле даных ААН, у паўночнай частцы краіны, якая знаходзіцца пад кантролем праамерыканскага ўрада, пасевы маку скарачаюцца, а збор збожжавых расце. У паўднёвых раёнах Афганістана, дзе моцныя пазіцыі «Талібана», процілеглая сітуацыя.[5]
У краінах СНД фірмы, якія вырошчваюць мак або мак опіумны, павінны мець ліцэнзію. У Тайландзе існуе забарона на вырошчванне маку толькі з нядаўняга часу.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Опіум (опіум) Архівавана 30 студзеня 2009. на Chat-behigh.org
- ↑ Александр Ъ-Габуев. Мак всему голова// Афганистан продолжает наращивать производство опиума (руск.). Газета «Коммерсантъ» (29 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25-06-2009.
- ↑ Бертрам Г. Катцунг. Базисная и клиническая фармакология. В 2 томах. Том1. — Москва: Бином, Диалект, 2007. — 648 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-9518-0191-3.
- ↑ National Geographic Israeli edition, p. 18 3/2007
- ↑ От редакции: Биг мак // Ведомости, № 161 (1935), 29 августа 2007
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Опіум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).