iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Ноа_Лайлс
Ноа Лайлс — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ноа Лайлс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Ноа Лайлс
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя 100 metres[d], 200 metres[d] і 4 × 100 metres relay[d]
Нарадзіўся 18 ліпеня 1997(1997-07-18)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см[2] або 177 см[3]
Вага 70 кг[4]
IAAF 14536762
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ноа Лайлс (англ.: Noah Lyles, нар. 18 ліпеня 1997 года) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Чатырохразовы чэмпіён свету, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года. Рэкардсмен ЗША на дыстанцыі 200 метраў.

Спачатку наведваў секцыю гімнастыкі, але ва ўзросце 12 гадоў пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Яго бацькі Кейша Кейн і Кевін Лайлс спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы ва Універсітэце Сэтан-Хол. Сам ён вучыўся ў сярэдняй школе T.C.Williams у Александрыі, Вірджынія.

Лайлс прадстаўляў ЗША на юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2014 года, дзе выйграў залаты медаль на дыстанцыі 200 м з вынікам 20,80 сек.

У 2019 годзе з вынікам 19,83 ён перамагае на дыстанцыі 200 метраў на перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў Катары. Праз некалькі дзён ён становіцца двухразовым чэмпіёнам свету перамогшы ў эстафетнай камандзе на дыстанцыі 4 па 100 метраў.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года выступаў толькі на дыстанцыі 200 метраў, дзе заняў трэцяе месца з вынікам 19,74, адстаўшы на 0,12 сек ад чэмпіёна Андрэ Дэ Граса.

На чэмпіянаце свету 2022 года ў Арэгоне выйграў золата на 200-метроўцы з рэкордам ЗША (19,31, трэці вынік у гісторыі), а таксама заваяваў срэбра ў эстафеце 4×100 метраў.

На чэмпіянаце свету 2023 года ў Будапешце Лайлс выйграў золата ў бегу на 100 метраў з асабістым рэкордам і лепшым вынікам сезона ў свеце — 9,83 сек.

Зноскі