Міра (зорка)
Міра (ο Cet, О мікрон Кіта) — падвойная зорка ў сузор’і Кіта, якая складаецца з чырвонага гіганта Міра А і белага карліка Міра B. Адлегласць да Міры — 417 св. гадоў ± 14 %. Кампаненты знаходзяцца на адлегласці 70 а.а., арбітальны перыяд каля 400 гадоў.
Міра А — пульсуючая пераменная зорка, якая дала назву класу зорак — мірыды. Яна мае перыяд 332 дня. У максімуме бляску яна даволі прыкметная — бачная зорная велічыня ў сярэднім 3,5, у некаторых цыклах дасягае 2,0. У мінімуме яе свяцільнасць падае ў сотні разоў, і яна становіцца нябачнай няўзброеным вокам (m = 8,6 … 10,1). У інфрачырвоным дыяпазоне ваганні бляску Міры значна меншыя, і складаюць каля 2 зорных велічынь.
Міру B акружае гарачы акрэцыйны дыск рэчыва, якое мкне з гіганта. Яна таксама з’яўляецца пераменнай з-за нераўнамернасці паступлення рэчыва — бачная велічыня змяняецца ад 9,5m да 12m.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).