Кібуц
Выгляд
Кібуц (іўр.: קִבּוּץ; першапачаткова קְבוּצָה, квуца — `група`) — сельскагаспадарчая камуна ў Ізраілі, якая характарызуецца агульнасцю маёмасці і роўнасцю у працы і спажыванні. Першы кібуц створаны ў 1909 годзе ў Паўночнай Галілеі; да 1914 года на землях, што належалі Яўрэйскаму нацыянальнаму фонду, было 14 кібуцаў. У 1990 годзе было 270 кібуцаў (ад 200 да 700 чалавек), аб'ядноўвалі да 125 тысяч чалавек. Адыграваюць значную ролю ў эканоміцы Ізраіля.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8)., С.246