iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Крыміналогія
Крыміналогія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Крыміналогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крыміналогія («навука аб злачынстве», ад лац.: crimen - злачынства і стар.-грэч. Λογος - вучэнне) — сацыялага-прававая навука, якая вывучае злачыннасць, асобу злачынца, прычыны і ўмовы злачыннасці, шляхі і сродкі яе папярэджання. Лічыцца, што тэрмін «крыміналогія» увёў у 1879 годзе антраполаг Тапінар. У 1885 годзе ўпершыню з назвай «крыміналогія» выйшла кніга італьянскага навукоўца Р. Гарафала. Аднак уяўленні аб злачынных паводзінах і барацьбе з імі можна знайсці і ў больш ранніх крыніцах, напрыклад у працы Чэзарэ Бекарыя «Аб злачынствах і пакараннях». Крыміналогію варта адрозніваць ад крыміналістыкі.

Вучоны-юрыст, які спецыялізуецца ў галіне крыміналогіі, называецца крымінолагам.

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.512