iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Каштоўная_папера
Каштоўная папера — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Каштоўная папера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каштоўная папера - дакумент маёмаснага зместу, з якім нейкае права звязанае такім чынам, што без гэтага дакументу не можа быць ані ажыццяўленае, ані перададзенае іншай асобе без гэтага дакументу.

У залежнасці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:

  • грашовыя паперы (аблігацыі, векселі, чэкі і г.д.)
  • таварныя паперы, якія зацвярджаюць часцей за ўсё права ўласнасці або права закладу на тавары (канасаменты, delivery-ордары, складзкія пасведчанні і г.д.)
  • паперы, якія зацвярджаюць права ўдзелу у нейкай кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасведчанні і г.д.)

У залежнасці ад спосабу легітымацыі асобы ў якасці суб’екту права адрозніваюць:

  • паперы на прад’яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
  • імянныя паперы, якія змяшчаюць абазначэнне ўладальніка ў тэксце дакументу
  • ордарныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным боку паперы — індасаменту