iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Езекііль
Езекііль — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Езекііль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Езекііль
Род дзейнасці прапаведнік, цудатворац, аўтар
Дата нараджэння 621 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 571 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Прарок Езекііль». Мікеланджэла Буанароці, роспіс скляпення Сіксцінскай капэлы

Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel; МФА: [jəx.ezˈqel]) — трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іўдзейскага. Юнацкія гады правёў у Іўдзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Cучаснік прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іўдзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё[3].

Зноскі

  1. http://timeline.biblehistory.com/period/the-exile
  2. https://www.britannica.com/biography/Ezekiel-Hebrew-prophet
  3. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 153. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.