Давольнае
Выгляд
Сяло
|
Давольнае (руск.: Довольное) — сяло, адміністрацыйны цэнтр Даволенскага раёна Новасібірскай вобласці.
Давольнае размешчана ў Барабінскай нізіне на рацэ Баган, за 230 км на паўднёвы захад ад Новасібірска, за 95 км на поўдзень ад горада Каргат, у якім размешчана чыгуначная станцыя Транссібірскай магістралі і побач з якім праходзіць федэральная аўтамабільная дарога М-51 «Байкал».