Даведнік
Выгляд
Даве́днік — выданне практычнага прызначэння, з кароткім выкладам звестак у сістэматычнай форме, у разліку на выбарчае чытанне, на тое, каб можна было хутка і лёгка навесці па ім даведку[1][2][3].
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Даведнікі разлічаны на выбарчае чытанне і прызначаны для хуткага знаходжання па іх даведкі[2].
Даведнікі звычайна маюць сістэматызаваную структуру, загалоўкі ў іх спарадкаваны па вызначаным прынцыпе[3].
Шматлікія даведнікі забяспечваюцца дапаможнымі паказальнікамі (алфавітным, прадметным, імянным і інш.)[1].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па мэтавым прызначэнні даведнікі дзеляць на[4]:
- навуковыя
- масава-палітычныя
- вытворча-практычныя
- навучальныя
- папулярныя
- бытавыя
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Даведнік — структура даных у інфарматыцы.
- Даведкавая сістэма
- Шпаргалка
- Слоўнік
- Гласарый
- Энцыклапедыя
Зноскі
- ↑ а б Большая советская энциклопедия
- ↑ а б Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник.— Изд. 3-е, испр. и доп., Электронное — М.: ОЛМА-Пресс, 2006.
- ↑ а б Стефанов С. И. Реклама и полиграфия: опыт словаря-справочника.— М.: Гелла-принт, 2004. — 320 с: ил. — (Рекламные технологии).
- ↑ Список статей справочник Архівавана 24 верасня 2015. в Глоссарий.ру