Гуджаратцы
(ગુજરાતી) | |
Жанчына ў традыцыйным строі з Саўраштры
| |
Агульная колькасць | каля 70 млн |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Індыя, Пакістан |
Мова | гуджараці |
Рэлігія | індуізм, іслам, джайнізм |
Блізкія этнічныя групы | сінгалы, раджастханцы, сіндхі, пенджабцы, бхілы, колі |
Гуджара́тцы (гуджараці ગુજરાતી) — народ у Індыі, асноўнае насельніцтва Гуджарата і сумежных раёнаў Пакістана. У выніку эміграцыі буйныя абшчыны гуджаратцаў таксама склаліся ў Вялікабрытаніі, ЗША, ПАР, Канадзе. Агульная колькасць — каля 70 млн чал.
Гістарычныя адрозненні
[правіць | правіць зыходнік]Гуджаратцы не з’яўляюцца цалкам адзіным народам, а хутчэй прадстаўляюць этналінгвістычную групу, якая падзяляецца на мноства этнарэгіянальных, этнарэлігійных і этнакаставых супольнасцяў. Асабліва вылучаюцца насельнікі Саўраштры, рэгіёна на поўдні Гуджарата, дзе да сяр. XX ст. існавала мноства малых дзяржаў, а таксама сідхі, якія маюць афрыканскае паходжанне. Аднак пры гэтым ўсе яны карыстаюцца адзінай мовай гуджараці.
Сучасныя гуджаратцы — нашчадкі розных этнічных, пераважна арыйскіх супольнасцяў, якія перасяляліся ў Гуджарат з 2 тысячагоддзя да н. э. Яны асімілявалі мясцовыя групы насельніцтва, якое пражывала на паўднёвым захадзе Індыі з часоў Індскай цывілізацыі. У сярэднявеччы з’явіліся выхадцы з Аравіі, Афрыкі і Ірана. Генетычныя даследаванні паказваюць, што больш за траціну гуджаратцаў маюць продкаў у Заходняй Азіі, а астатнія — на поўначы Індыі і Пакістана[1].
Назвы «Гуджарат» і «гуджаратцы» паходзіць ад назвы гуджараў, качавога народа, які з’явіўся на паўночным захадзе сучаснай Індыі і паўднёвым усходзе Пакістана ў IV — VII стст. н. э. і стварыў тут сваю дзяржаву[2]. У XI ст. у гэты рэгіён пранікае іслам. Частка гуджараў захавала індуізм у якасці асноўнай рэлігіі і ператварылася ў касту кшатрыяў (гл. Каста), астатнія сталі мусульманамі і працягвалі традыцыйны паўкачавы вобраз жыцця. Качэўнікі-гуджары і ў нашы дні насяляюць паўночны захад Індыі, Пакістан і Афганістан. У гарадах захаваліся буйныя групы немусульманскага насельніцтва, якое займалася ліхвярствам, гандлем, рознымі рамёствамі.
Істотныя адрозненні паміж супольнасцямі гуджаратцаў асабліва ярка выявіліся ў XX ст., калі адзін гуджарацец Махатма Гандзі стаў заснавальнікам Індыйскай дзяржавы, а другі гуджарацец Мухамед Алі Джына — Пакістана. Сутыкненні паміж індусамі і мусульманамі ў сярядзіне XX ст. у Гуджараце мелі вельмі востры характар.
Асаблівасці культуры
[правіць | правіць зыходнік]Розныя групы гуджаратцаў вядуць розны лад жыцця. Сярод іх ёсць тыя, хто займаюцца пераважна земляробствам, паўкачавой жывёлагадоўляй і ловам рыбы. Як у Індыі, так і ў Пакістане захоўваюцца многія перажыткі феадальнага ладу, асабліва сярод вяскоўцаў, якія часцяком не маюць права на валоданне зямлёй і за яе карыстанне адплачваюцца часткай ураджая. Таксама здаўна існуюць гарадскія супольнасці гандляроў, рамеснікаў і ліхвяроў.
Сярод іншых індыйцаў гуджаратцы асабліва вылучаюцца захаваннем традыцый у вопратцы, асабліва сярод жанчын, яркімі ўпрыгожваннямі, у тым ліку прыроднай касметыкай. Гэта асабліва заўважна сярод жыхароў Саўраштры.
Кулінарныя традыцыі залежаць ад рэлігіі і заняткаў. Так, большасць індуістаў і джайнаў — строгія вегетарыянцы. Мясцовая кухня адрозніваецца рознымі варыянтамі прыгатавання хлеба і закусак. Але найбольш распаўсюджаная страва хічдзі ўяўляе сабою вараны рыс з бабовымі.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Мова гуджаратцаў адносіцца да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Большасць гуджаратцаў Індыі — індуісты, але важную ролю адыгрываюць таксама абшчыны мусульман і джайнаў. Гуджаратцы Пакістана спавядаюць іслам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Народные танцы Гуджарата Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Unflinching Faith in Tradition
- Gujarati People of India
- Gujarat State Portal Архівавана 2 кастрычніка 2018.