Група (алгебра)
Група, алгебра | ||||
Тэорыя груп
| ||||
Гру́па — непустое мноства разам з вызначанаю на ім бінарнай аперацыяй, якая задавальняе пэўныя ўмовы (а іменна, замкнёнасць мноства адносна гэтай аперацыі, спалучальны закон, наяўнасць нейтральнага элемента і наяўнасць для кожнага элемента адваротнага да яго).
У дадзеным выпадку бінарная аперацыя, па сутнасці, з'яўляецца правілам, згодна з якім кожнай упарадкаванай пары элементаў мноства ставіцца ў адпаведнасць нейкі трэці элемент таго ж мноства. Акрамя таго, групавая аперацыя павінна падпарадкоўвацца спалучальнаму закону, у мностве павінен існаваць т.зв. нейтральны элемент, а таксама для кожнага элемента мноства ў гэтым мностве павінен існаваць адваротны (адносна групавой аперацыі) элемент.
Сам тэрмін «група» належыць выдатнаму французскаму матэматыку Эварысту Галуа. Аднак некаторыя тэарэмы тэорыі груп былі даказаны яшчэ Лагранжам.
Строгае азначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Аксіёмы групы
[правіць | правіць зыходнік]Гру́пай называецца непустое мноства G разам з бінарнай аперацыяй якая задавальняе наступныя ўмовы:
- Спалучальны закон: для любых справядліва:
- Існуе нейтральны элемент г.зн. такі элемент, што для любога справядліва:
- Для кожнага элемента існуе адваротны элемент г.зн. такі элемент, што
Заўвага: група не з'яўляецца проста мноствам; увогуле кажучы, на адным і тым жа мностве можна ўвесці розныя бінарныя аперацыі, адносна кожнай з якіх мноства будзе ўтвараць розныя групы. Іменна таму групу пазначаюць як упарадкаваную пару хоць часам, калі аперацыя відавочная, дзеля зручнасці знак аперацыі апускаюць і пішуць проста "група G ".
Адмысловыя назвы і абазначэнні
[правіць | правіць зыходнік]Часцей за ўсё, дзеля зручнасці, групавую аперацыю называюць множаннем (хоць часам анічога агульнага між гэтай аперацыяй і звычайным множаннем няма). Адпаведна, нейтральны элемент e называюць адзінкаю групы. Пры гэтым сама́ аперацыя абазначаецца гэтак са́ма як і звычайнае множанне:
- або нават
Такія назвы і абазначэнні называюцца мультыплікаты́ўнымі.
Заўвага: нягледзячы на такую назву, гэта не азначае нават таго, што групавая аперацыя падпарадкоўваецца перамяшчальнаму закону.
Калі групавая аперацыя падпарадкоўваецца перамяшчальнаму закону (г.зн. G — абелева група), то яе называюць складаннем і абазначаюць знакам (такое «складанне» можа быць зусім непадобным да звычайнага складання). Пры гэтым нейтральны элемент e называюць нулём абелевай групы G і абазначаюць яго як 0; адваротны элемент a-1 называюць процілеглым элементам і пішуць -a. Такія назвы і абазначэнні называюцца адыты́ўнымі.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- У групе існуе толькі адна адзінка.
- Для кожнага элемента групы існуе роўна адзін адваротны да яго элемент.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кострикин А.И. Введение в алгебру. Часть I. Основы алгебры. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2004.