iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.

Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Георгій_Васільевіч_Чычэрын
Георгій Васільевіч Чычэрын — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Георгій Васільевіч Чычэрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Васільевіч Чычэрын
руск.: Георгий Васильевич Чичерин
Нараджэнне 24 лістапада 1872(1872-11-24)[1][2]
Смерць 7 ліпеня 1936(1936-07-07)[3][1][…] (63 гады)
Месца пахавання
Род Чычэрыны[d]
Бацька Q109335368?
Маці Caroline Georgine Egorovna Chicherina (Meyendorff)[d]
Веравызнанне Піетызм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[5], дыпламатыя[5] і музыка[5]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Васільевіч Чычэрын (12 (24) верасня 1872, в. Караул, Тамбоўская губерня, Расійская імперыя — 7 ліпеня 1936, Масква, РСФСР) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Пляменнік Б. М. Чычэрына (1828—1904) — рускага правазнаўцы, анаго з заснавальнікаў расійскай школы канстытуцыйнага права. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1896). 3 1897 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі. 3 1904 года удзельнічаў у сацыял-дэмакратычным руху. У 1904—1917 гадах у эміграцыі (Германія, Франція, Англія). У часы эміграцыі сакратар Цэнтральнага бюро замежных груп рускіх палітэмігрантаў. 3 1905 года член РСДРП, з 1906 года прыхільнік меншавізму. У першую сусветную вайну інтэрнацыяналіст.

У студзені 1918 годзе вярнуўся ў Расію. У 1918—1930 гадах — Наркам замежных спраў СССР (да 1922 года — РСФСР). У складзе савецкай дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір 1918.

Узначальваў савецкія дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922 года, Лазанскай канферэнцыі 1922—1923. Падпісаў Рапальскі дагавор 1922 года з Германіяй і інш. Член ЦК УКП(б) у 1925—1930 гадах.

Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху, міжнародных адносін.

У Мінску яго імем названа вуліца (1922), на доме № 1 мемарыяльная дошка (1977).

Зноскі

1. а б Georgy Vasilyevich Chicherin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Georgi Wassiljewitsch Tschitscherin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. а б Чичерин Георгий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

• Чычэрын Георгій Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
• О’Коннор, Т. Э. Георгий Чичерин и советская внешняя политика 1918—1930 гг. / Т. Э. О’Коннор. — Москва: Прогресс, 1991. — 320с.:ил. (руск.)