Галаўны мозг
Галаўны мозг (лац.: cerebrum, стар.-грэч.: Ἐγκέφαλος) — частка цэнтральнай нервовай сістэмы пераважнай большасці хордавых, яе галаўное завяршэнне; у пазваночных знаходзіцца ў поласці чэрапа. У анатамічнай наменклатуры пазваночных, у тым ліку чалавека, мазгі ў цэлым часцей за ўсё пазначаюцца як encephalon — лацінізаваная форма грэчаскага слова; першапачаткова лацінскае cerebrum стала сінонімам вялікіх мазгоў (telencephalon).
Уключае 5 аддзелаў: прадаўгаваты, задні (мост і мазжачок), сярэдні, прамежкавы (таламус і гіпаталамус) і канцавы мозг (вялікія паўшар’і і мазолістае цела). Галаўны мозг складаецца з вялікай колькасці нейронаў, злучаных паміж сабой сінаптычнымі сувязямі. З дапамогай гэтых сувязяў, нейроны фарміруюць складаныя электрычныя імпульсы, якія кантралююць дзейнасць усяго арганізма.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галаўны мозг