iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Вітаўтас_Ландсбергіс
Вітаўтас Ландсбергіс — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Вітаўтас Ландсбергіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўтас Ландсбергіс
літ.: Vytautas Landsbergis
Дэпутат Сейма Літвы[d]
25 лістапада 1996 — 19 кастрычніка 2000
Папярэднік Česlovas Juršėnas[d]
Пераемнік Артурас Паўлаўскас
старшыня Сейма Літвы[d]
26 лістапада 1996 — 18 кастрычніка 2000
Папярэднік Česlovas Juršėnas[d]
Пераемнік Артурас Паўлаўскас
старшыня Сейма Літвы[d]
10 сакавіка 1990 — 22 лістапада 1992
Пераемнік Альгірдас Бразаўскас
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 мая 2004 — 19 ліпеня 2004
спецыяльны госць Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
1 лютага 1993 — 29 чэрвеня 1993
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
29 чэрвеня 1993 — 27 студзеня 1997
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
9 лістапада 2000 — 21 студзеня 2002
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
21 студзеня 2002 — 27 студзеня 2003

Нараджэнне 18 кастрычніка 1932(1932-10-18)[1][2][…] (92 гады)
Бацька Вітаўтас Ландсбергіс-Жамкальніс[d][3]
Маці Она Яблонскіце-Ландсбяргіене[d]
Жонка Gražina Ručytė-Landsbergienė[d]
Дзеці Вітаўтас В. Ландсбергіс[d]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт landsbergis.lt (літ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́таўтас Ла́ндсбергіс (літ.: Vytautas Landsbergis; нар. 18 кастрычніка 1932, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Першы кіраўнік парламента незалежнай Літвы пасля яе выхада з СССР (1990).

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Вітаўтаса Ландсбергіса-Жамкальніса і ўрача-акуліста Оны Ябланскіце-Ландсбергене.

У Каўнасе скончыў сярэднюю школу і музычную школу імя Юозаса Груодзіса. У 1950—1955 гадах навучаўся ў Вільнюскай кансерваторыі. Пасля выкладаў у музычнай школе імя Мікалоюса Чурлёніса і ў Вільнюскім педагагічным універсітэце, з 1974 года — у кансерваторыі.

У 1969 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства пра кампазітарскую творчасць Мікалоюса Чурлёніса. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1978—1990 гадах выконваў абавязкі прафесара Вільнюскай кансерваторыі (цяпер Літоўская музычная акадэмія).

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1988 года абраны ў ініцыятыўную групу Саюдзіса. На ўстаноўчым сходзе арганізацыі 22—23 кастрычніка абраны ў Сойм і Раду Сойма. З лістапада 1988 па красавік 1990 года — старшыня Рады Сойма Саюдзіса, з снежня 1991 года — ганаровы старшыня.

У сакавіку 1989 года абраны народным дэпутатам СССР. 11 сакавіка 1990 года пры яго актыўным удзеле Вярхоўны Савет Літвы ўхваліў дэкларацыю пра аднаўленне незалежнасці Літвы. Таго самога дня Вітаўтас Ландсбергіс быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета Літвы.

Старшыня Сейма ў 1996—2000 гадах.

Адзін з заснавальнікаў (1993) і лідар правай партыі «Саюз Айчыны» (Кансерватары Літвы). Старшынёй партыі абіраўся (1993) і пераабіраўся (1995, 1998, 2000); з 2003 года — старшыня палітычнага камітэта і член прэзідыума.

Выдаў больш за 30 кніг. Першыя былі прысвечаны пераважна творчасці М. ЧурлёнісаPavasario sonata (1965), «Творчасць Чурлёніса» (1975), Vainikas Čiurlioniui (1980) і іншыя; укладальнік і рэдактар выданняў музычных твораў Чурлёніса.

Пазней выходзілі пераважна кнігі публіцыстыкі і палітычных мемуараў Atgavę viltį (1990), Laisvės byla (1992), Kryžkelė (1995), Sunki laisvė: 1991 m. ruduo — 1992 m. ruduo (2000), таксама палітычная аўтабіяграфія «Lūžis prie Baltijos» (1997).

Пад псеўданімам Jonas Žemkalnis выдаў 2 кнігі вершаваных рэфлексій Intermezzo (1991) і Intermezzo non finito (2004).

Зноскі

  1. Vytautas Landsbergis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q237227"></a>
  2. Vytautas Landsbergis // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166"></a>
  3. а б Visuotinė lietuvių enciklopedija
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q76499581"></a>