Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/1. Як працуе Вікіпедыя
Эпіграф: Уявіце свет, дзе кожны чалавек мае свабодны доступ да ўсіх ведаў чалавецтва. — Джымі Вэйлз
1.2. Што такое Вікіпедыя наогул, па якіх прынцыпах працуе
[правіць зыходнік]Вікіпе́дыя (англ.: Wikipedia; вікі (тэхналогія супольнага стварэння сайтаў — ад гавайскага wiki) + энцыклапедыя) — шматмоўная агульнадаступная Інтэрнэт-энцыклапедыя свабоднага распаўсюджвання, якую ствараюць супольнай працай добраахвотныя аўтары і каардынуе некамерцыйная арганізацыя Фонд Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Сан-Францыска (Каліфорнія, ЗША). Распачатая Джымі Вэйлзам і Лары Сэнгерам у 2001 годзе, Вікіпедыя з'яўляецца найбуйнейшым і найпапулярнейшым даведнікам у Інтэрнэце і надзвычай хутка развіваецца.
Вікіпедысты ствараюць найбуйнейшую базу свабодных ведаў у свеце.
Усё, што ёсць у Вікіпедыі, было напісанае такімі ж людзьмі, як вы. І насамрэч Вікіпедыя не працягне заставацца найбуйнейшай онлайн-энцыклапедыяй у свеце без людзей, якія будуць рабіць далейшы ўклад інфармацыі, выяў і звестак.
Вялікая колькасць удзельнікаў Вікіпедыі імкнецца забяспечыць бясплатныя веды кожнаму. Людзі з усяго свету ахвяруюць свой вольны час дзеля захавання і паляпшэння якасці артыкулаў у Вікіпедыі. Яна дае кожнаму магчымасць свабодна абменьвацца ведамі.
Кароткая спасылка Вікіпедыя:Пра Вікіпедыю
Bubble text
[правіць зыходнік]Вітаю! Мяне завуць Вікі. Я карыстаюся Вікіпедыяй, калі трэба даведацца болей пра нешта. Але мне цікава ведаць, хто піша гэтыя артыкулы? Чаму яны з часам змяняюцца? Я чула, што кожны можа правіць Вікіпедыю, ці магу я таксама гэта рабіць? Якім чынам?
1.3. Пяць правілаў Вікіпедыі
[правіць зыходнік]Асноўныя прынцыпы, на якіх заснавана Вікіпедыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:
Вікіпедыя — энцыклапедыя, якая ўвабрала элементы агульных энцыклапедый, спецыялізаваных энцыклапедый і альманахаў. Усе артыкулы мусяць адпавядаць прынцыпу «Не ўласнае даследаванне» і імкнуцца да дакладнасці. Вікіпедыя не месца для асабістых думак, досведу, аргументаў. | |
Вікіпедыя трымаецца нейтральнага пункту гледжання, мы імкнёмся рабіць артыкулы, якія не абараняюць нейкі пэўны пункт гледжання. Часам гэта значыць прадстаўленне некалькіх пунктаў гледжання; дакладнага апісання кожнага з іх; тлумачэння кантэксту для кожнага з іх, каб чытач разумеў, чый гэта пункт гледжання; і непрадстаўленне ніводнага з пунктаў гледжання як «праўды» або «найлепшага погляду». | |
Вікіпедыя складаецца са свабоднага зместу, які можа правіць кожны. Увесь тэкст робіцца даступным на ўмовах Ліцэнзіі адкрытай дакументацыі GNU (GFDL) і можа распаўсюджвацца або быць мэтай спасылак толькі адпаведна з гэтай ліцэнзіяй. Памятайце, артыкул можа правіць кожны; такім чынам, усё, што вы напішаце, можа без абмежаванняў правіцца і распаўсюджвацца супольнасцю. Тым жа часам, заўсёды памятайце пра аўтарскае права і паважайце яго. | |
У Вікіпедыі трэба трымацца правілаў паводзін, паважайце вашых калег з Вікіпедыі, нават калі нязгодныя з імі. Будзьце культурнымі, не пераходзьце на асобы і не абагульняйце празмерна. Заставайцеся спакойнымі, нават калі атмасфера напальваецца, заўсёды шукайце кампраміс. Будзьце адкрытымі і ветлівымі. | |
Вікіпедыя не мае цвёрдых правілаў, апроч пяці агульных прынцыпаў, выкладзеных тут. Смела праўце, пераносьце, апрацоўвайце артыкулы, радасць творчасці ў тым, што дасканаласць не патрабуецца, хоць і вітаецца. Не хвалюйцеся, што нешта папсуеце. Гэта пяты і самы важны слуп! |
Кароткая спасылка ВП:5С
Bubble text
[правіць зыходнік]Хто вырашае, што будзе апублікавана? Галоўны рэдактар ці хтосьці іншы?
1.5. Ролі і магчымасці
[правіць зыходнік]Змяняць наяўныя артыкулы ў Вікіпедыі можа кожны, хто мае доступ да Інтэрнэту.
Кожны ўдзельнік Вікіпедыі працуе на развіццё супольнасці. І вы можаце выступіць у найбольш цікавай вам ролі ў Вікіпедыі:
Ролі нікім не рэгламентаваныя і не абмежаваныя, можна прыдумаць свае карысныя для Вікіпедыі справы.
- пачатковец
Робіць дробныя праўкі. Напрыклад, выпраўляе арфаграфію або памылкі друку, афармляе, робіць дробныя дапаўненні, паведамляе на старонках размоў артыкулаў пра праблемы з іх зместам, якія не можа вырашыць сам.
- рэдактар
Дадае інфармацыю да артыкулаў з кніг, вэб-сайтаў, газет і іншых крыніц, якія заслугоўваюць даверу. Стварае новыя артыкулы. Структуруе або вікіфікуе артыкулы.
- карэктар
Паляпшае наяўныя артыкулы, выпраўляе стылістыку і граматыку.
- перакладчык
Перакладае артыкулы з іншых моўных версій, або з беларускай у іншыя моўныя версіі.
- ілюстратар
Загружае малюнкі, фотаздымкі, карты і візуальныя дапаможнікі, якія тычацца артыкула, не забываючыся на аўтарскія правы на графічныя матэрыялы.
- пасрэднік
Мадэруе абмеркаванні на спрэчныя тэмы, дапамагае вырашаць спрэчкі.
- даглядчык
Выяўляе артыкулы з недахопамі і выпраўляе іх, назірае за зменамі ўнесенымі іншымі ўдзельнікамі. Каб забяспечыць верагоднасць звестак у артыкулах, пры неабходнасці, ставіць запыты на крыніцы сцвярджэнняў, выдаляе не пацверджаныя крыніцамі або неверагодныя сцвярджэнні з артыкулаў, сочыць за нейтральнасцю зместу, пазначае праблемныя артыкулы адпаведнымі шаблонамі.
- адміністратар
У пэўных выпадках мае магчымасць ахоўваць ад правак і выдаляць старонкі. Мае магчымасць перакладаць інтэрфейс. Падводзіць вынікі абмеркаванняў розных тэм. Часта ад адміністратара чакаюць актыўнага ўдзелу ў развіцці Вікіпедыі, прапаноў сродкаў яе развіцця.
- арганізатар падзей
Ладзіць мерапрыемствы, скіраваныя на развіццё Вікіпедыі, узмацненне і пашырэнне вікісупольнасьці.
- медыя-актывіст
Піша пра навіны і падзеі Вікіпедыі дзеля пашырэння яе вядомасці і разумення.