iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Булён
Булён — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Булён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Булён (ад фр. Bouillon ад дзеяслова bouillir — «кіпяціць») — вадкі навар з мяса, рыбы або гародніны. Змяшчае невялікую колькасць бялкоў, таму мае больш смакавае і ўзбуджальнае значэнне, чым пажыўнае, таксама лёгказасваяльны нават аслабленым арганізмам.

Свежы булён часта ўжываюць як харчаванне пры хваробах, калі рэкамендуецца вадкае харчаванне, напрыклад, пры атручваннях і засмучэннях стрававальнай сістэмы.

Булён даюць да стала як самастойную страву, так і разам з гарнірам. Часта ў булён дадаюць іншыя прадукты — крупы, хлеб, яйка і г. д. Акрамя іншага, булён часта служыць запраўкай для рознага роду соусаў.

У продажы распаўсюджаныя «булённыя кубікі» — канцэнтраты хуткага прыгатавання.