iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Букіцінгі
Букіцінгі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Букіцінгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Букіцінгі
індан.: Bukittinggi
Герб
Герб
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Заснаваны
22 снежня 1784
Плошча
  • 25,24 км²
Вышыня цэнтра
918 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
111 312 чалавек (2010)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
bukittinggikota.go.id (індан.)
Букіцінгі на карце Інданезіі
Букіцінгі (Інданезія)
Букіцінгі

Букіцінгі (індан.: Bukittinggi) — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.

Геаграфічнае палажэнне

[правіць | правіць зыходнік]
Муніцыпалітэт Букіцінгі

Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг і Мерапі. Абсалютная вышыня — 918 метраў над узроўнем мора[1].
Букіцінгі размешчаны на адлегласці прыблізна 65 кіламетраў на поўнач ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя муніцыпалітэта Букіцінгі падзяляецца на тры раёна (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 24 сельскіх паселішча (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 25,24 км².

Горад быў заснаваны ў 1825 годзе галандцамі і быў вядомы як Форт-дэ-Кок. Падчас Другой сусветнай вайны Суматра была акупаваная японскімі войскамі, і ў 1943 годзе ў Букіцінгі з Сінгапура быў перанесены штаб 25-й японскай арміі. У 1949 годзе горад быў афіцыйна перайменаваны ў Букіцінгі.

Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 111312 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:

1990 2000 2005 2010 2012
72 093 89 393 100 512 111 312 115 512[3]

У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены кітайцы, яванцы, тамілы і батакі.

Зноскі

  1. Bukittinggi, Indonesia Page (англ.). Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
  2. Bukit Tinggi (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
  3. разліковая