Брыца звычайная
Брыца звычайная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Бры́ца звычайная, Курынае проса[3] (Echinochloa crus-galli) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Брыца (Echinochloa) сямейства метлюжковых (злакавых).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Курынае проса, брыца, пырнік, пятушыная голень[4][5][6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 1—2 м. Сцябло моцна галінастае. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Каласкі завостраныя, яйцападобнай формы, сабраны ў сціснутую мяцёлку. Галінкі мяцёлкі 3-гранныя, шурпатыя, накіраваныя ўверх. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі від. Натуралізаваны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі[7]. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях (у прапашных культурах), аблогах, агародах, каля дарог, па берагах рэк. Цвіце ў ліпені—верасні.
Маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Echinochloa crus-galli (L.) P. Beauv. // U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Брыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 279.
- Брыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 335.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ежовник обыкновенный — Echinochloa crus-galli: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)