Безпрым
Выгляд
Безпрым | |
---|---|
польск.: Bezprym | |
Нараджэнне | 987 ці 986 |
Смерць | 1032 |
Род | Пясты |
Бацька | Баляслаў I Храбры |
Маці | Юдыта Венгерская[d] |
Дзейнасць | палітыка[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Безпрым (Bezprym, 986 — 1032) — князь Польшчы з 1031 па 1032 г., сын Баляслава I Храбрага і Юдзіты Венгерскай.
Па дадзеных хронік, бацька жадаў каб ён стаў манахам, і дзеля гэтага ў 1001 годзе адправіў яго ў Італію, у горад Равену ў манастыр. Аднак манахам Безпрым не стаў. У 1025 годзе, пасля каранавання ягонага малодшага брата Мешка, разам з яшчэ адным братам Ота быў выгнаны з краіны, і знайшоў сабе прытулак у Кіяве.
У 1031 годзе ўсё ж такі вярнуўся на радзіму і стаў князем, дапамагаў яму ў гэтым кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Аднак на наступны год быў забіты, пасля чаго пасаду зноў заняў ягоны брат Мешка.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безпрым