Балканскі паўвостраў
Балканскі паўвостраў | |
---|---|
42° пн. ш. 22° у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора |
Плошча | 505 тыс. км² |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балка́нскі паўво́страў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км². Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуровым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км ²). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор’е, Пінд).
Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.
Дзяржавы, якія звычайна ў XX—XXI стагоддзях прылічваюцца да Балканскага рэгіёна, гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю[1].
Грэцыя, Румынія і Балгарыя з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.
Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).
З’яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.
Геапалітыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі яго этнічных і нацыянальных супольнасцей, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-небудзь адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцей у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаў, якія спаборнічалі між сабою.[2]
З іншага боку, існаванне спрыяльных умоў для доступу ў рэгіён звонку (у т. л., існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на поўначы і захадзе) і Малой Азіяй і Міжземнамор’ем (на ўсходзе і поўдні) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўднёвы ўсход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп’е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі праз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў Канстанцінопаль.[3]
Найбуйнейшыя гарады
[правіць | правіць зыходнік]- Стамбул = 16.767.000 (Турцыя)
- Афіны = 3.700.000 (Грэцыя)
- Бухарэст = 2.306.800 (Румынія)
- Бялград = 2.136.124 (Сербія)
- Сафія = 1 870 321 (Балгарыя)
- Заграб = 779.145 (Харватыя)
- Кішынёў = 709.900 (Малдова)
- Прышціна = 500.000 (Сербія)
- Сараева = 481.500 (Боснія і Герцагавіна)
- Скоп’е = 452.500 (Паўночная Македонія)
- Салонікі = 361.200 (Грэцыя)
- Тырана = 353.400 (Албанія)
- Плоўдзіў = 338.200 (Балгарыя)
- Ясы = 320.000 (Румынія)
- Клуж = 316.400 (Румынія)
- Тымішаара = 316.100 (Румынія)
- Варна = 312.300 (Балгарыя)
- Канстанца = 309.000 (Румынія)
- Краёва = 301.100 (Румынія)
- Галац = 297.100 (Румынія)
- Брашоў = 282.500 (Румынія)
- Баня-Лука = 270.000 (Боснія і Герцагавіна)
- Ніш = 262.500 (Сербія)
- Любляна = 258.000 (Славенія)
- Плаешці = 231.300 (Румынія)
- Нові-Сад = 299.294 (Сербія)
- Брэіла = 215.800 (Румынія)
- Крагуевац = 211.000 (Сербія)
- Ціраспаль = 209.800 (Малдова)
- Арадзя = 205.500 (Румынія)
- Нікасія = 197.600 (Кіпр)
- Бургас = 192.000 (Балгарыя)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Johnsen 1995.
- ↑ Charles Jelavich and Barbara Jelavich, The Balkans, Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1965, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).
- ↑ Robert J. Kerner, ed., Yugoslavia, Berkeley: University of California Press, 1949, p. 8, and Jelavich and Jelavich, The Balkans, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- William T. Johnsen. Deciphering the Balkan Enigma: Using History to Inform Policy [7.11.1995]. 1st revised edition [Strategic Studies Institute; Joint Electronic Library].