Александрыя
Горад
Александрыя
إسكندرية (al-Iskandariyya)
| ||||||||||||||||||||||||||||
Александрыя — горад, важнейшы гандлёвы і культурны цэнтр Егіпта на беразе Міжземнага мора ў дэльце р. Ніл, цяпер адміністрацыйны цэнтр губернатарства.
Пабудаваны быў Аляксандрам Македонскім у 332—331 да н.э. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцай грэка-егіпецкай дзяржавы Пталамеяў і цэнтрам эліністычнай культуры. 3 30-х да н.э. у складзе Рымскай імперыі. Надзвычай вялікае значэнне Александрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці антычнага свету. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам Візантыйскай імперыі, пад уладай якой яна знаходзілася з канца 4 ст. Александрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга хрысціянства і манаства. Менавіта тут у 4 ст. патрыярх Афанасій Александрыйскі ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння Арыя. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую Александрыйскую бібліятэку з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У 7 ст. Александрыя была заваявана арабамі, а пасля заснавання імі ў 969 Каіра наступіў яе заняпад.[3]
Александрыя зноў набывае вялікае значэнне ў 1798 з пачаткам Егіпецкай кампаніі Напалеона. Французская армія захоплівае горад у ліпені 1798 і ўтрымлівае яго да 1801. У сакавіку 1801 брытанскі экспедыцыйны корпус разбівае французскія сілы, а ў верасні таго ж году пасля асады займае Александрыю. Пачынаецца перыяд панавання англічан. Махамед Алі, асманскі губернатар Егіпта, адбудоўвае горад, амаль да ступені яго былой славы. Паступова Александрыя становіцца горадам такога ж значэння ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным плане, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзіць яго. У 1954 Александрыя стала ахвярай бамбардзіроўкі ізраільскай авіяцыі.
Адміністрацыйнае дзяленне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная Александрыя падзяляецца на 6 раёнаў:
- Аль-Мантаза (1,2 млн жыхароў)
- Шарак (Усходняя Александрыя) (1 млн жыхароў)
- Васат (Цэнтральная Александрыя) (0,5 млн жыхароў)
- Аль-Амрыя (845 тыс. жыхароў)
- Агамі (Заходняя Александрыя) (390 тыс. жыхароў)
- Аль-Гамрок (146 тыс. жыхароў).
Два горада, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Александрыйскага губернатарства, ствараюць разам з самой Александрыяй агламерацыю:
- Борг аль-Араб (187 тыс. жыхароў)
- Нью-Борг аль-Араб (8 тыс. жыхароў).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Музей Александрыі
-
Вакзал Міср
-
Абу Эль Абас Масджыд (мячэць)
-
калона Эль Савары
-
Мост Стэнлі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б GeoNames — 2005.
- ↑ https://capmas.gov.eg/Admin/Pages%20Files/201871611358gov.pdf
- ↑ Скарына Ф. Творы…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 137. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.