iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Адэлаіда_(княгіня_чэшская)
Адэлаіда (княгіня чэшская) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Адэлаіда (княгіня чэшская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэлаіда
Нараджэнне 1045
Смерць 27 студзеня 1062
Род Арпады
Бацька Андраш I
Маці Анастасія Яраслаўна
Муж Ураціслаў II
Дзеці Юдзіта Ураціслаўна, Бржэціслаў II і Ураціслаў[d]

Адэлаіда або Адэльгейда, Адлета (каля 1040 — 27 студзеня 1062) — адзіная дачка венгерскага караля Андраша I з дынастыі Арпадаў, жонка князя чэшскага Ураціслава II. Сярод гісторыкаў няма адзінага меркавання, была яе маці Анастасія Яраслаўна, дачка Яраслава Мудрага, або іншая, першая, жонка Андраша, пра якую не засталося звестак.

Яе будучы муж Ураціслаў уцёк у Венгрыю пасля канфлікту са сваім братам Спытыгневам II. У Оламаўцы Ураціслаў пакінуў сваю цяжарную жонку, якую Спытыгнеў зняволіў у турму, дзе яна памерла ад заўчасных родаў.

Адэлаіда ажанілася з Ураціславам у 1057 годзе. Для Ураціслава гэта быў выгодны дыпламатычны шлюб, таму што ў выніку ён атрымаў падтрымку яе бацькі, з дапамогай якога змог вярнуць сабе свае ўладанні. Пасля прымірэння са Спытыгневам і яго смерці ў 1061 годзе Ураціслаў II становіцца князем чэшскім і пераязджае ў Прагу. Неўзабаве пасля гэтага Адэлаіда-Адлета памерла — імаверна, праз частыя роды. Год праз пасля яе смерці Ураціслаў ажаніўся са Святаславай. У 1085 годзе ён стаў першым у гісторыі каралём Багеміі.

Ва Ураціслава і Адэлаіды было чацвёра дзяцей:

Зноскі

  • Osobnosti — Česko : Ottův slovník. Praha : Ottovo nakladatelství, 2008
  • VANÍČEK, V. Vratislav II. (I.) První český král. Praha: Vyšehrad, 2004
  • VOŠAHLÍKOVÁ, Pavla, a kol. Biografický slovník českých zemí : 1. sešit : A. Praha : Libri, 2004